З Інстытуту гісторыі звольнілі чацьвёртага навукоўца — Уладзімера Шыпілу. 21.by

З Інстытуту гісторыі звольнілі чацьвёртага навукоўца — Уладзімера Шыпілу

25.11.2020 17:06 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра тое, што Шыпілу не працягнулі кантакт паведаміла Наша Ніва. Таксама ў лістападзе не працягнулі кантракт з Аляксеем Шаландам (загадчык аддзела генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі), Андрэем Радаманам (супрацоўнік аддзела генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі) і Кацярынай Крывічанінай (займалася гісторыяй міжнароднага супрацоўніцтва ў мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы),

Афіцыйна навукоўцаў звальняюць «згодна з заканадаўствам». Намесьнік дырэктара ў навуковай працы Вадзім Лакіза тлумачыў Кацярыне Крывічанінай, што ў інстытуце рыхтуецца рэарганізацыя.

«Я думаю, што я не апошняя, — казала на мінулым тыдні пра звальненьні ў Інстытуце гісторыі Крывічаніна. — Пойдуць яшчэ іншыя актыўныя ўдзельнікі ўнутрыінстытуцкага пратэставага руху. Тыя, хто выходзіў на акцыі і падпісваў заявы».

Многія навукоўцы Інстытуту гісторыі адкрыта выказваліся наконт палітычнай сытуацыі ў Беларусі і ўдзельнічалі ў пратэстах. Шэсьць чалавек з інстытуту затрымлівалі падчас акцый пратэст і ланцугоў салідарнасьці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімер Шыпіла — чацьвёрты ў ліку тых, з кім кіраўніцтва Інстытуту гісторыі не працягнула кантракт. Раней ён адбываў суткі за ўдзел у ланцугу салідарнасьці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by