Сапраўдны маштаб другой хвалі каронавіруса ў БеларусіИсточник материала: Белсат Як праходзіць новая хваля пандэміі? Ці дастаткова месцаў у шпіталях? Ці дапамагае калектыўны імунітэт? Як ізноў хаваюць статыстыку? Ці ўратуе беларусаў расейская вакцына? Пра гэта – у праграме Пра тое, што другая хваля пандэміі і ў Беларусі шырэйшая за першую, сведчыць шэраг захадаў. Па-першае, увядзенне масачнага рэжыму па ўсёй краіне. Па-другое, у першую хвалю нават афіцыйная статыстыка давала менш за тысячу новых выпадкаў, а цяпер іх болей за паўтары тысячы. Па-трэцяе, гэта перапрафіляванне шмат якіх клінік пад інфекцыйныя. Планавыя аперацыі цяпер, як і падчас першай хвалі, у такіх шпіталях адмененыя.
Што датычыць колькасці захворванняў, то ўлады нядаўна прызналі, што яна магла скласці паўтара мільёна чалавек. Крыху больш – два мільёны беларусаў – дзеля стварэння імуннай праслойкі ўлады разлічваюць ахапіць расейскаю вакцынай у 2021 годзе, але яе выпрабаванні яшчэ не скончыліся.
Таксама ў праграме
Калаж з фота: Hendrik Schmidt / Reuters / Forum Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як праходзіць новая хваля пандэміі? Ці дастаткова месцаў у шпіталях? Ці дапамагае калектыўны імунітэт? Як ізноў хаваюць статыстыку? Ці ўратуе беларусаў расейская...
|
|