«Быў, ёсць, буду». Onliner распачынае праект, прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра КараткевічаИсточник материала: Onliner Сачыць за тым, як жыве беларуская поўнач, лепш улетку. Тады тут не ведаюць удушлівага ветру, хаваюць сталічнага чужака ад нялітасцівага сонца і даюць адпачыць яго загнанай думкамі галаве. Але канец лістапада — гэта зусім іншая справа. Мясцовая прага да холаду гоніць снег ва ўсю моц — застаецца спадзявацца, што ён не схавае цябе пад пухнатай белай коўдрай. Гэта Орша. У нядзелю яе цэнтр ледзь-ледзь можна разглядзець. Тут узвышаецца помнік Леніну, каля якога на працягу гадзін ходзяць натоўпы міліцыянтаў: нібыта вартуюць мінуўшчыну ад пагрозлівых змен сучаснасці. Праз некалькі соцень метраў адгэтуль 90 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. І нам застаецца толькі гадаць, што б сказаў народны пісьменнік, калі б убачыў сёння свой родны горад. У новым праекце Onliner і
|
|