У Турцыі ўдзельніку бунту супраць Эрдагана прысудзілі 79 пажыцьцёвых тэрмінаўИсточник материала: Свабода Абвінаваўчыя прысуды вынесеныя больш чым чатырохстам меркаваным удзельнікам спробы путчу. Зь іх некалькі дзясяткаў прысуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. Гэта галоўным чынам прадстаўнікі армейскага камандаваньня і пілёты, якія ў ноч на 15 ліпеня наносілі ўдары па ўрадавых аб’ектах. Як паведамляе агенцтва Anadolu, сярод тых, хто атрымаў пажыцьцёвыя тэрміны, у прыватнасьці, былы палкоўнік Вэйсэл Каваку, які займаў пасаду сакратара камандаваньня ВПС Турцыі. Ён асуджаны на 79 пажыцьцёвых тэрмінаў. Столькі ж — у былога маёра ВПС Алі Карабулута і былога ваеннага пілёта Хусэйна Цюрка. Суд разгледзеў абвінавачваньні па адным з эпізодаў справы аб перавароце — аб захопе путчыстамі авіябазы «Акынджы» блізу Анкары. Тады ў закладнікі былі ўзятыя ляяльныя прэзыдэнту Эрдагану камандзіры, у тым ліку цяперашні міністар абароны Хулусі Акар. Пасьля падаўленьня спробы перавароту іх вызвалілі. Усяго ў выніку падзей 15 ліпеня загінулі каля 250 чалавек. Спроба групы ваенных зрынуць Эрдагана завяршылася няўдачай. Улады Турцыі абвінавачваюць у арганізацыі спробы перавароту прыхільнікаў клерыка Фэтулаха Гюлена, які жыве ў ЗША. Турцыя дамагаецца яго экстрадыцыі. Усяго па абвінавачваньнях у сувязях з Гюленам або датычнасьці да паўстаньня ў Турцыі былі арыштаваныя больш за 100 тысяч чалавек, прайшлі маштабныя чысткі ў дзяржапараце і ў арміі. Суды раней ужо вынесьлі больш за 2500 пажыцьцёвых прысудаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд у Турцыі ў чацьвер вынес чарговыя прысуды па справе аб спробе перавароту ў 2016 годзе.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |