Апэратара RT, які нападаў на журналіста ў Беларусі, затрымалі на ўкраінскай мяжы і забаранілі ўезд. 21.by

Апэратара RT, які нападаў на журналіста ў Беларусі, затрымалі на ўкраінскай мяжы і забаранілі ўезд

26.11.2020 15:26 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Крыніцы ўкраінскага інтэрнэт-выданьня «Українська правда» удакладнілі, што мова пра апэратара Ігара Завідзея, які працаваў у Сырыі, а ў Беларусі адзначыўся нападам на журналіста Радыё Свабода Алеся Пілецкага і ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Украінскія памежнікі не ўпусьцілі яго на тэрыторыю Ўкраіны, бо ён раней наведваў Крым з парушэньнем украінскага заканадаўства. Апроч таго, яму на тры гады забаранілі ўезд ва Ўкраіну.

12 верасьня ў Менску Ігар Завідзей накінуўся на Алеся Пілецкага, які асьвятляў жаночы марш, і спрабаваў забраць у яго тэлефон. Іншыя сьведкі гэтага інцыдэнту расказвалі, што здымачная група Завідзея працавала з прафэсійнай тэлетэхнікай без якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Яны чапляліся і да іншых журналістаў, а таксама да ўдзельніц маршу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны на ўкраінска-малдоўскай мяжы затрымала апэратара расейскага тэлеканалу RUSSIA TODAY, які на аўтамабіле накіроўваўся з Малдовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by