Член Канстытуцыйнай нарады Кыргызстану прапанаваў пазбавіць расейскую мову статусу афіцыйнай. 21.by

Член Канстытуцыйнай нарады Кыргызстану прапанаваў пазбавіць расейскую мову статусу афіцыйнай

26.11.2020 18:26 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе Кіргіская служба Радыё Свабода — Радыё Азатык.

«Я разумею, што чым больш моваў ведаюць грамадзяне, тым лепш, мы шмат чаго дасягнулі празь веданьне расейскай мовы. Але мы павінны прыняць асобны закон і разьвіваць замежныя мовы, а ў Канстытуцыі трэба прапісаць статус толькі кіргіскай мовы», — сказаў ён. Паводле яго, грамадзяне ня будуць вучыць нацыянальную мову, калі ў іх ня будзе ў гэтым неабходнасьці.

«Мы прызвычаіліся да расейскай мовы і сядзім зь ёй, як прывязаны сабака. Такога не павінна быць. Мы можам страціць сваю мову. Чалавек такі, пакуль яго не абавяжаш, ён нічога ня будзе вучыць», — цытуе яго «АКИpress». Пра рэакцыю іншых удзельнікаў сходу не паведамляецца.

У Кіргізстане расейская мова згодна зь дзейнай Канстытуцыяй мае статус афіцыйнай. У 2019 годзе аб’яднаньне палітычных сілаў, якія прапануюць правесьці канстытуцыйную рэформу, прапаноўвала пазбавіць мову гэтага статусу. У кастрычніку 2020 падчас сустрэчы з паслом Расеі тагачасны выканаўца абавязкаў кіраўніка ўраду Садыр Джапараў заявіў, што гэтае пытаньне на парадку дня не стаіць.

Праект новай Канстытуцыі Кіргізстану быў вынесены на грамадзкае абмеркаваньне 17 лістапада. Дакумэнт значна пашырае паўнамоцтвы і ролю прэзыдэнта краіны, якая ў выпадку прыняцьця паправак фактычна стане прэзыдэнцкай рэспублікай, а не парлямэнцкай, як цяпер. Акрамя таго, у краіне прапануецца стварыць новы орган — Народны курултай, які будзе зьяўляцца «вышэйшым дарадчым, кансультацыйным і каардынуючым органам». Яго будзе склікаць прэзыдэнт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Член Канстытуцыйнай нарады Кыргызстану Садзірдзін Тараліеў на паседжаньні 26 лістапада прапанаваў прыбраць з Канстытуцыі краіны норму пра тое, што расейская мова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by