Улады забаранілі жыхарам Туркмэністану, старэйшым за 45 гадоў, езьдзіць па краіне. 21.by

Улады забаранілі жыхарам Туркмэністану, старэйшым за 45 гадоў, езьдзіць па краіне

27.11.2020 14:14 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Улады Туркмэністану забаранілі жыхарам краіны, старэйшым за 45 гадоў, езьдзіць паміж рэгіёнамі.

Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода са спасылкай на свайго карэспандэнта. Выданьне «Медия-Туркмен» сьцьвярджае, што забарону ўвялі для жыхароў старэйшых за 50 гадоў, і ім забаронена выяжджаць з роднага гораду.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, у Лепабскім вілаяце на ўсходзе краіны ўстановы аховы здароўя, паліцыя і іншыя афіцыйныя органы тлумачаць прычыны новых абмежаваньняў тым, што ў асобаў, старэйшых за 45 гадоў, слабы імунітэт і яны схільныя да інфэкцыйных захворваньняў. Верагодна, што забарону ўвялі з прычыны пандэміі каранавірусу, хоць улады Туркмэністану сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ніводнага інфікаванага.

У пачатку лістапада ў Туркмэністане забаранілі перамяшчацца паміж рэгіёнамі без паважнай прычыны, забарона дзейнічае да 2021 году. У сакавіку ў краіне быў спынены чыгуначны і аўтобусны транспарт, перакрылі шматлікія аўтадарогі паміж буйнымі гарадамі. У жніўні ўвялі абавязковае нашэньне масак — паводле афіцыйнай вэрсіі, праз павышаную канцэнтрацыю пылу ў паветры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верагодна, што забарону ўвялі з прычыны пандэміі каранавірусу, хоць улады Туркмэністану сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ніводнага інфікаванага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by