Качанава атрымала медаль «за ўмацаванне дэмакратыі»Источник материала: Белсат ![]() Старшыню Савету Рэспублікі Наталлю Качанаву ўзнагародзілі медалём «за асаблівы ўнёсак у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзянаў у краінах СНД», Старшынёй Савету Рэспублікі Наталля Качанава працуе амаль год. Да гэтага яна 4 гады ўзначальвала Адміністрацыю прэзідэнта. «Ніхто нікога не кранае за перакананні – яны ў кожнага могуць быць свае. А за парушэнні закону, калі людзі выходзяць на несанкцыянаваныя мерапрыемствы і парушаюць грамадскі парадак, – вось за што іх прыцягваюць да адказнасці – і будуць прыцягваць надалей!», – гэтак яшчэ нядаўна яна каментавала пратэсты медыкаў. AA Напішы журналісту лістТры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY). Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць:Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2. Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшынёй Савету Рэспублікі Наталля Качанава працуе амаль год
|
|