Ва Ўкраіне ўспамінаюць ахвяр Галадамору. Зяленскі заклікаў запаліць сьвечкі і правесьці хвіліну маўчаньняИсточник материала: Свабода «Вынікам Галадамору, які прызнаны генацыдам супраць нашага народу з боку таталітарнага сталінскага рэжыму, сталі мільёны ахвяр сярод украінцаў. Гэта страты, супастаўныя з тымі, якія панесла Ўкраіна ў Другой сусьветнай вайне. Як можна імкнуцца зьнішчыць цэлы народ? Чаму і за што? Мы ніколі ня зможам зразумець. Мы ніколі ня зможам забыцца. Мы ніколі ня зможам дараваць», — сказаў Зяленскі ў звароце.
Паводле Інстытуту гісторыі Ўкраіны, ад голаду ва Ўкраінскай ССР у 1933-1934 гадах загінулі амаль 4 мільёны чалавек. Яшчэ 3 мільёны — у іншых рэгіёнах СССР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне лістапада 28 (чацьвёртую суботу месяца) ўспамінаюць ахвяр Галадамору. Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце традыцыйна заклікаў украінцаў...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |