Журналістка Юлія Коцкая распавяла, як на Акрэсціна ўбачылася з Кацярынай АндрэевайИсточник материала: Белсат З 23 лістапада Кацярына Андрэева ў Жодзінскай турме. Журналістку «Белсату» разам з аператарам Дар’яй Чульцовай затрымалі на плошчы Пераменаў 15 лістапада і прысудзілі адміністрацыйны арышт, а таксама высунулі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Вядома, што ў дачыненні да Кацярыны прымянілі меру стрымання – два месяцы арышту. 21 лістапада Кацярыну Андрэеву перавязі з ІЧУ на Акрэсціна і тут яна перасеклася з журналісткай БелаПАН Юліяй Коцкай. Напярэдадні Юлія выйшла на волю і распавяла пра Кацярыну.
СК Напішы журналісту лістТры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY). Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць:Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2. Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кацярына чакае лістоў з-за кратаў.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |