Ці могуць Беларусь адключыць ад SWIFT і якія ёсьць аналягі?Источник материала: Свабода SWIFT карыстаюцца банкі большасьці краін, апроч Паўночнай Карэі і некаторых банкаў Ірану. Што такое SWIFTSWIFT — міжнародная сыстэма перадачы інфармацыі і зьдзяйсьненьня плацяжоў паміж банкамі. Да гэтай сыстэмы падлучаныя большасьць банкаў ва ўсім сьвеце, апроч Паўночнай Карэі і часткі банкаў Ірану. «Гэта самая распаўсюджаная сыстэма ў сьвеце, да яе падлучаныя амаль усе краіны, дзе ёсьць банкі», — кажа Вадзім Іосуб, фінансавы аналітык «Альпары Эўразія». Ці ёсьць альтэрнатывы SWIFTАльтэрнатывы SWIFT сапраўды існуюць. Дакладна існуе свая сыстэма ў Кітаі і Расеі, але гэтыя сыстэмы ня так распаўсюджаныя і маюць пэўныя абмежаваньні. «Усе альтэрнатывы абмежаваныя сваімі валютамі. У Расеі — плацяжы ў расейскіх рублях, у Кітаі — у юанях. Падлучэньне, напрыклад, да расейскай альтэрнатывы не дазволіць рабіць плацяжы ў эўра і далярах. Вельмі тэарэтычна можна прадугледзець канвэртацыю», — кажа Вадзім Іосуб. Ці могуць адключыць ад SWIFT Беларусь «Нягледзячы на падзеі ў Беларусі, наўрад ці хто абвінаваціць беларускія банкі ў фінансаваньні міжнароднага тэрарызму. Не было прэцэдэнтаў, каб ад SWIFT адключалі банкі за парушэньне правоў чалавека ці праблемы з дэмакратыяй. Таму адключэньне банкаў Беларусі малаверагоднае», — мяркуе Вадзім Іосуб. А калі ўсё ж...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры абмеркаваньні санкцый супраць уладаў Беларусі час ад часу як адну з самых крайніх мераў называюць адключэньне ад SWIFT. Што гэта такое і чым пагражае?
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |