«Ужо дзяцей зьбіваюць у аўтазаках». Пасьля акцыі 29 лістапада непаўналетняга з РУУС забрала хуткая. 21.by

«Ужо дзяцей зьбіваюць у аўтазаках». Пасьля акцыі 29 лістапада непаўналетняга з РУУС забрала хуткая

30.11.2020 19:38 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На нядзельных акцыях пратэсту 29 лістапада, паводле дадзеных «Вясны», затрымалі больш за 420 чалавек. Сярод іх былі і непаўналетнія. Як расказала Свабодзе маці аднаго зь іх, яе сына Аляксея Блоха з РУУС забрала «хуткая».

«Яны зь сябрам былі на прыпынку, — расказвае Анастасія. — Проста стаялі ў нас у Малінаўцы. Пад’ехаў аўтазак — і ўсё, іх туды пагрузілі. Прыкладна з 14 да 15 гадзіны гэта здарылася. У аўтазаку яго зьбілі, там ён страціў прытомнасьць. Ачуняў толькі ў РУУС Кастрычніцкага раёну. Сын кажа, што яго зьбілі АМАПаўцы. Налічыў 13 удараў».

Пра затрыманьне сына Анастасія даведалася пасьля званка зь міліцыі.

«Аляксей мне пазваніў са свайго тэлефона, калі быў у РУУС, — кажа жанчына. — Трубку ўзяў супрацоўнік РУУС, інспэктар па справах непаўналетніх, прозьвішча ня памятаю зараз. Хуткую сыну выклікалі проста туды, мы паехалі ў шпіталь хуткай дапамогі разам зь ім. Перад гэтым на Аляксея склалі пратакол. У РУУС я прыехала прыкладна а 18-й гадзіне. Сын сядзеў на лавачцы, пабіты».

Жанчына расказвае, што ў шпіталі хуткай дапамогі Аляксея агледзелі, выставілі папярэдні дыягназ. Удзень 30 лістапада яна схадзіла зь ім у раённую паліклініку.

«У бальніцы сына агледзелі, зрабілі КТ, іншыя дасьледаваньні, — кажа жанчына. — У яго чэрапна-мазгавая траўма 3 ступені, кровападцёк ілба справа, кровападцёк верхняга павека справа, удар грудной клеткі справа. Будзем падаваць заяву ў міліцыю, верагодна. Але ці ёсьць у гэтым сэнс, калі ўжо дзяцей зьбіваюць у аўтазаках?»

Анастасія мяркуе, што яе сына яшчэ могуць выклікаць у суд па справе аб адміністрацыйным правапарушэньні. Калі гэта будзе, невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маці затрыманага хлопца расказала Свабодзе, што яе сына білі ў аўтазаку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by