Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту распавёў супрацоўнік Chatham house Рыгор Астапеня.
Астапеня
Апытаньне было праведзенае з 13 па 18 лістапада 2020 году з выкарыстаньнем мэтаду кампутарнага вэб-інтэрв’ю (CAWI). Апытвалася гарадзкое насельніцтва Беларусі. Колькасьць рэспандэнтаў — 864 чалавекі.
Народ, самы блізкі культурна і мэнтальна беларусам — расейцы. Гэта так для ўсіх выдзеленых групаў, для прыхільнікаў пратэстаў у тым ліку.
«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі» — гэтую тэзу падтрымала 73% апытаных, так лічыць і большасьць прыхільнікаў Лукашэнкі.
У прыхільнікаў Лукашэнкі ёсьць досьвед жніўня, калі здавалася, што Лукашэнка сыйдзе і ён утрымаўся дзякуючы расейскай падтрымцы.
Да Ўладзіміра Пуціна вельмі станоўча ці станоўча ставяцца дзьве траціны беларусаў.
У траціны апытаных стаўленьне да Пуціна пагоршылася праз падтрымку Лукашэнкі ў беларускім палітычным крызісе.
Сярод пратэстоўцаў ёсьць частка, якая заўсёды ставіліся адмоўна да кіраўніка Расеі.
Рыгор Астапеня
У пратэстоўцаў крыўда за тое, што Пуцін не пачуў іх. Яны чакалі ад Расеі большай прыхільнасьці.
«Бастыён Лукашэнкі» ставіцца добра да Пуціна не таму што ён падтрымаў Лукашэнку. Яны лічаць што Пуцін — добры лідэр, які падняў Расею.
Беларусы ня хочуць палітычнай інтэграцыі з Расеяй. Але яны гатовыя да вельмі шчыльнай эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Мы ўбачылі адмоўнае стаўленьне да зьяўленьня ў Беларусі адкрыта прарасейскай партыі. Яно такое нават у большасьці «бастыёну Лукашэнкі».
За захаваньне сяброўства Беларусі ў АДКБ — 60%, за выхад з АДКБ і нэўтралітэт — 30%, за выхад з АДКБ і за ўступленьне ў NATO — 8%.
За ўступленьне ў NATO — роўныя долі як сярод прыхільнікаў пратэстаў, гэтак і сярод «назіральнікаў» і прыхільнікаў Лукашэнкі.
Сярод прыхільнікаў пратэстаў за захаваньне ў АДКБ — 48%.
Прыхільнікі пратэсту падзеленыя прыкладна пароўну на прыхільнікаў АДКБ і нэўтралітэту.
За АДКБ большасьць у грамадзтве ў цэлым, ісьці супраць гэтага — гэта варʼяцтва.
«Бастыён Лукашэнкі» ад перамогі пратэсту чакае мяжы з Расеяй, вайсковых базаў NATO, страты расейскай мовай статусу дзяржаўнай.
Прыхільнікі пратэсту ад перамогі пратэсту гэтага не чакаюць.
Было пытаньне «З кім хочуць збліжацца Ціханоўская і Каардынацыйная Рада — з Расеяй ці з Захадам?» Толькі 5% адказала, што з Расеяй, 71% — з Захадам.
Гэта выклік для Ціханоўскай і КР. Беларусы ў цэлым прыхільна ставяцца да Расеі, але яны ня бачаць, каб Ціханоўская імкнулася супрацоўнічаць з Расеяй.
У некаторых выступах яна называе Пуціна «мудрым», у іншых кажа, што будучая Беларусь ня будзе прызнаваць дамовы, якія зараз Пуцін заключыць з Лукашэнкам.
Людзі хочуць ад яе большай пэўнасьці ў гэтым пытаньні.
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham house? Які народ самы блізкі беларусам? Якой...