Праваабаронцы прызналі палітвязьнем арыштаванага на 86 сутак студэнта Салановіча. 21.by

Праваабаронцы прызналі палітвязьнем арыштаванага на 86 сутак студэнта Салановіча

30.11.2020 20:50 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем студэнта 4-га курсу дзённага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і рыдыёэлектронікі Яна Салановіча і запатрабавалі яго неадкладнага вызваленьня з-пад варты. З адпаведнай заявай выступілі 30 лістапада праваабарончыя арганізацыі Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, у дакумэнце адзначаецца, што Салановічу за ўдзел у мірных сходах у агульнай суме прысуджана ўжо 86 сутак адміністрацыйнага арышту, 27 з якіх ён знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. У праваабаронцаў ёсьць асьцярогі, што Салановіч можа быць арыштаваны на яшчэ большыя тэрміны.

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці арыштаванага, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах.

З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту. Вядома ўжо пра шэсьць такіх прысудаў агулам на 86 дзён арышту.

Маці лічыць, што ў справах няма ніякіх доказаў, апроч прызнаньня сына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адпаведнай заявай выступілі 30 лістапада праваабарончыя арганізацыі Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by