Чарговы зліў: у сеціве з’явіўся запіс меркавана Наталлі Эйсмант з чыноўнікам адміністрацыіИсточник материала: Белсат У сеціве зʼявіўся чарговы запіс размовы ў якім жанчына, голас якой падобны да голасу Наталлі Эйсмант размаўляе з меркавана Мікалаем Латышонкам, памочнікам Лукашэнкі. У размове жанчына, якую называюць Наталля (голас яе падобны да голасу Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі) распавядае меркавана Мікалаю Латышонку, памочніку Лукашэнкі, што яна захварэла каронавірусам. У размове Эйсмант скардзіцца, што яе кіраўнік ёй даўно ўжо не тэлефанаваў і што яна падхапіла каронавірус. Меркавана яна заразілася ад кіраўніка адміністрацыі Ігара Сяргіенкі падчас нарады па бяспецы 17 лістапада. На нарадзе Сяргіенка хацеў быць у масцы, але калі пабачыў рэакцыю Лукашэнкі, адразу ж схаваў маску ў кішэню. Акрамя кепскага самаадчування, жанчына ў размове скардзіцца, што яе тэрарызуюць з незнаёмых нумароў. У запісанай размове таксама гучыць, што многія працаўнікі адміністрацыі Лукашэнкі нават па месяцу і болей не выходзяць на працу. Паведмляецца, што запіс размовы зроблены ў нядзелю 22 лістапада а 11 гадзіны раніцы. CK ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сеціве зʼявіўся чарговы запіс размовы ў якім жанчына, голас якой падобны да голасу Наталлі Эйсмант размаўляе з меркавана Мікалаем Латышонкам, памочнікам...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |