Яшчэ адзін рабочы «Беларуськалія» далучыўся да страйку. ВІДЭАИсточник материала: Свабода Падземны трактарыст 4-га рудаўпраўленьня Віктар Гурыновіч апублікаваў відэазвапрот, запісаны ў шахце: «Нашая Радзіма ў страшнай бядзе. І мы, яе дзеці, апынуліся ў самым сэрцы трагедыі! Сілавы блёк выкарыстоўвае рэпрэсіі супраць свайго народа, супраць яго голасу, супраць мірнага пратэсту, супраць будучыні нашай Бацькаўшчыны. Краіна задыхаецца ў хвалях незаконнага перасьледу па палітычнай прыкмеце . Краіна задыхаецца ад ілжы і дыскрымінацыі нацыянальнай культуры і мовы. Мы на мяжы гуманітарнай катастрофы: катаваньні, зьдзекі, забойствы, гвалт у дачыненьні да іншадумцаў, да простых цывільных – гэта тое, што тут адбываецца кожны дзень. Гэта што, цывілізаваная краіна 21 стагодзьдзя? Чаму так адбылося? Што стала апошняй кропляй? Чаму спружына больш не сьціскаецца!? Прычына адная – насельніцтва Беларусі стамілася цярпець непрафэсіяналізм, хамства і неадэкватнасьць нелегітымнай улады, якая замест дыялёгу прапануе толькі жорсткі ціск і агрэсію. Час нагадаць, што мы – не быдла, мы – Людзі. Трэцяе дзесяцігодзьдзе нас прымушаюць маўчаць. Нам было страшна. І зараз нам страшна. І ў будучыні страху не пазьбегнуць. Не баіцца толькі хворы. Але маўчаць больш нельга. Я бачу толькі адзіны мірны шлях барацьбы за свае правы – далучэньне да агульнанацыянальнага страйку і падтрымка патрабаваньняў страйкаму «Беларуськалія». Беларусі жыць! Беларусам быць і заставацца Людзьмі!», – заявіў Віктар Гурыновіч. Як паведамляе страйкам салігорскага «Беларуськалію», колькасьць страйкоўцаў на прадпрыемстве расьце. Да палітычных патрабаваньняў, сярод якіх адстаўка Лукашэнкі і новыя прэзыдэнцкія выбары, 30 лістапада далучыліся: Антаніна Ўюхіна, апэратар заправачных станцыяў ПУУСТ рудніку 3-га рудаўпраўленьня Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шахтары патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, новых прэзыдэнцкіх выбараў, вызваленьня палітвязьняў і спыненьня гвалту.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |