Палітвязьня Алега Мазгова выпусьцілі на падпіску пра нявыездИсточник материала: Свабода Пра гэта «25-гадовы спартовец Алег Мазгоў да затрыманьня працаваў у Менску фітнэс-трэнэрам, займаўся боксам. Да арышту ўладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэньня дзіцяці. Быў затрыманы 1 верасьня за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага», — паведамляюць праваабаронцы. Палітвязьнем Мазгоў быў прызнаны 17 верасьня. Агулам беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 146 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітвязьню Алегу Мазгову 1 сьнежня зьмянілі меру стрыманьня з утрыманьня пад вартай на падпіску пра нявыезд.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |