«Перасьледуюць за сінюю куртку!» Як у Гомлі міліцыя праводзіць затрыманьні і вобшукі. 21.by

«Перасьледуюць за сінюю куртку!» Як у Гомлі міліцыя праводзіць затрыманьні і вобшукі

03.12.2020 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Заўважылі, што куртка сіняга колеру — цягаюць у міліцыю

Для Сьвятланы, жыхаркі мікрараёну Фэстывальны, міліцыя стварыла мноства праблем. На «тым самым» здымку супрацоўнікі Савецкага РАУС заўважылі рукаво сіняй курткі. Рука паказвала знак «V». «Міліцыянты дадумаліся: калі я хаджу ў сіняй куртцы, значыць — я была на тым здымку! І толькі на гэтай падставе мяне некалькі разоў цягалі на апытаньні, гутаркі, правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку!», — абураецца Сьвятлана.

Першы раз яе «апытвалі» ў Савецкім РАУС яшчэ ў кастрычніку. «Трымалі тры гадзіны. Казалі, што мой тэлефон „засьвяціўся“ ў той вечар, калі нехта рабіў здымкі са сьцягам, у тым раёне. Я была непадалёк — у гандлёвым цэнтры „Мандарын“, і што з таго? Далі падпісаць паперку, што я абяцаю ня ўдзельнічаць у мітынгах, і адпусьцілі», — кажа жыхарка Гомля.

«Будзеш адказваць за ўсе акцыі на раёне!»

На «апытаньні» яе забіралі яшчэ двойчы — ужо ў лістападзе. Першы раз апытвалі пяць гадзін, другі — сем гадзін.

«Спачатку сказалі, што на мяне паступіла скарга, што я хаджу са сьцягам на мітынгі. Потым усё выпытвалі — як я стаўлюся да ўлады, да міліцыі, да сьцягоў. Потым пачалі казаць, што я ўдзельнічаю ў закрытых чатах і мяне могуць за гэта пакараць! Ніхто зь міліцыянтаў не прадстаўляўся. Потым, пакуль я сядзела ў міліцыі, у мяне дома прайшоў ператрус. Мая маці — пэнсіянэрка, даверлівая, запусьціла іх у хату. Яны забралі ноўтбук, пляншэт і мабільныя тэлефоны. Па выніку ўсё ж ноўтбук праверылі і аддалі ў міліцыі, а тэлефон пакінулі на „экспэртызу“. Прычым ніякіх дакумэнтаў не далі!» — кажа Сьвятлана.

Паводле яе, міліцыянты пагражалі, што калі яшчэ нехта будзе здымацца са сьцягамі ў раёне ці праводзіць іншыя акцыі — адказваць будзе за гэта Сьвятлана.

«Я магу адказваць толькі за сябе і свае дзеяньні, а на дзеяньні міліцыянтаў я падала скаргу начальніку РАУС», — зазначыла жыхарка Гомля.

«Сытуацыя вакол правоў чалавека жахлівая»

«Тры гадзіны могуць трымаць любога. Звыш трох і да 72 гадзін — калі пачалі адміністрацыйны працэс. Калі адміністрацыйны працэс не пачалі і трымалі сем гадзін — гэта незаконна. Што тычыцца ператрусу — то без складаньня акту не павінны забіраць нават туалетную паперу. Хоць сёньня сытуацыя вакол правоў чалавека жахлівая, але ж ня трэба здавацца! Трэба патрабаваць законнасьці, пісаць скаргі», — пракамэнтаваў сытуацыю праваабаронца Леанід Судаленка.

Шукалі арматуру і каменьне — забралі кампутар

Некаторыя жыхары Гомля сутыкнуліся зь ператрусамі па крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». На іх справу не заводзілі, сказалі, што яны нібыта сьведкі. І на гэтай падставе забралі тэхніку і мабільныя тэлефоны. З такой сытуацыяй сутыкнуўся Аляксандар Гехт.

«Ператрусы былі ў мяне і ў маці маёй. Я пытаўся — што вы шукаеце? Сказалі — каменьне, арматуру, бутэлькі з гаручай вадкасьцю, зброю... Я кажу, што няма ў мяне нічога такога. Яны ўбачылі кампутар, пачалі ўсьміхацца і забралі яго», — кажа Аляксандар Гехт.

Прайшоў ператрус «па крымінальнай справе за масавыя беспарадкі» і ў Сьвятланы Нарскінай. У яе таксама забралі тэхніку. Прычым не патлумачылі — зь якой нагоды, у якім статусе знаходзіцца Сьвятлана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку ў тэлеграм-чатах зьявіўся здымак, на якім невядомыя стаялі зь бел-чырвона-белым сьцягам каля адміністрацыі Савецкага раёну Гомля. Пасьля міліцыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by