116 дзень пратэстаў: стачкоўцы, візы пацярпелым і пажар у Шакуты. 21.by

116 дзень пратэстаў: стачкоўцы, візы пацярпелым і пажар у Шакуты

03.12.2020 06:02 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Галоўныя падзеі чарговага дня супрацьстаяння беларусаў і ўладоў.

Усяго на «Беларуськаліі» у стачку сышоў 101 работнік прадпрыемства

«Каб прадпрыемства спынілася, не трэба 17000 чалавек. Дастаткова 500 найлепшых. Нават калі вы не сышлі сёння, учора ці заўтра, гэта не значыць, што вы згодныя заплюшчыць вочы і “перавярнуць старонку”».

 

Дыджэй на арэне ў Уфе ўключыў песню Цоя «Перамен» пасля таго, як «Дынама-Мінск» забіла гол!

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў пра патрэбу перафарматавання пенсійнай сістэмы. У Палаце прадстаўнікоў ён прадстаўляў праграму дзейнасці ўрада да 2025 года.

«Для захавання стабільнасці пенсійнага забеспячэння трэба будзе перафарматаваць пенсійную сістэму. Для гэтага будзе максімальна задзейнічаны механізм прыватных пенсійных накапленняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў»

 

У шэрагах стачачнікаў папаўненне!

Агульнанацыянальны страйк падтрымалі работнікі двух дзяржаўных прадпрыемстваў – Алег Скрабец з «Бярозабудматэрыялаў» і Вячаслаў Цяліцын з «Віцебскіх дываноў».

 

Штаб Віктара Бабарыкі стварыў праект пра палітвязняў

Politzek.me – сайт, які створаны адмыслова для сяброўства з палітвязнямі. На сайце можна дадаваць сабе сяброў і дапамагаць ім кожны дзень, выконваючы простыя заданні.

«Наша мэта – зрабіць палітвязняў бліжэй да кожнага беларуса. Галоўнае, чым мы можам цяпер дапамагчы ім, – гэта розгалас. Пра палітвязняў павінны ведаць усё!»

 

Сям’ю бабруйчаніна Андрэя Сініцы хочуць залічыць да сацыяльна небяспечных пасля таго, як Андрэй адседзеў 5 содняў у ІЧУ

Мужчыну затрымалі 15 лістапада каля помніка ахвярам рэпрэсіяў, куды ён прыйшоў паставіць лампадку ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Арыштавалі на 5 содняў паводле арт. 17. 1 (дробнае хуліганства).

 

У вёсцы пад Менскам на ўчастку, які належыць сям’і Дзмітрыя Шакуты, адбыўся пажар. Працуюць следчыя

Участак Дзмітрыя Шакуты пад Менскам / Наша Ніва

 

Са спартоўцамі, якія падпісалі ліст за новыя выбары, не працягваюць кантракты.

Дыяганальны зборнай Беларусі па валейболу Артур Удрыс атрымаў паведамленне, што з ім не будуць працягваць кантракт, які дзейнічае да 31 снежня. Тое ж тычыцца і прадстаўніка зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, срэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы Мікіты Клімовіча.

Раней не працягнулі кантракты з гульцамі зборнай Беларусі па пляжным футболе. З 31 снежня без працы застанецца старшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук і трэнер па лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак.

 

146 палітвязняў і больш за 30 000 затрыманых – праваабаронцы падвялі вынікі лістапада.

У Беларусі 146 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца. З 9-га жніўня ў дачыненні да 900 чалавек улады завялі крымінальныя справы.

 

2 снежня ўрад Літвы прыняў рашэнне бясплатна выдаваць літоўскія нацыянальныя візы беларусам, якіх пераследуе рэжым.

Пацярпелым беларусам будуць выдаваць візы ў Літву бясплатна

 

 

Парламент працуе над узмацненнем адказнасці бацькоў за ўцягванне дзяцей у несанкцыянаваныя акцыі.

«З улікам рэаліяў і выклікаў часу мы яе (сістэма па забеспячэнні правоў і абароне інтарэсаў дзiцяцi. – Belsat.eu) удасканальваем. Напрыклад, гэта датычыцца ўзмацнення адказнасці дарослых за ўцягванне дзяцей у несанкцыянаваныя акцыі», – сказаў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.

А яшчэ беларусы з розных куткоў краіны выходзяць кожны дзень і кожную ноч!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўныя падзеі чарговага дня супрацьстаяння беларусаў і ўладоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by