118 дзён пратэсту ў Беларусі. Змовы ад Качанавай, вызваленне стваральніка праекту ByChangeИсточник материала: Белсат Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 118 дзён. Сустрэча Качанавай са студэнтамі журфаку БДУКіраўніца Савету Рэспублікі Наталля Качанава зладзіла сустрэчу са студэнтамі журфаку БДУ. Трапіць на мерапрыемства змаглі не ўсе жадаючыя. Чыноўніца распавядала пра тэорыю змовы і нядзельныя маршы. Студэнтам на пытанне пра Балонскі працэс Качанава чамусьці паказала відэа, дзе зачытваўся «План Даллеса». ![]() Таксама чыноўніца заклікала не выходзіць на нядзельныя маршы, і пераконвала, што на самой справе заходнія каштоўнасці не вартыя, каб імкнуцца да іх. Яна негатыўна ацэньвае незалежныя медыі, але не бачыць хлусні ў дзяржаўных СМІ.
Вызваленне актывіста ByChange і арышт ягонай дзяўчыныЯўгена Юшкевіча, былога следчага і стваральніка праекту ByChange вызвалілі з турмы. Пасля завяршэння следчых дзеянняў актывісту змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паведамляе Telegram-канал Пры гэтым а 17 гадзіне ў Менску сілавікі затрымалі дзяўчыну Яўгена Юшкевіча, Валерыю Эйсмант. Валерыя – былая працаўніца пракуратуры Менску. Юшкевіч – былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэту некалькі гадоў таму. Сёлета ён удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці. ![]() Праваабаронцы прызналі яго вязнем сумлення. Раптоўна смерць актывіста ў БерасціУ Берасці памёр актывіст Раман Рашэцкі. Сёння а 9 раніцы ў яго спынілася сэрца. ![]() Нядаўна мужчына вызваліўся пасля содняў, а ўчора судовыя выканаўцы праводзілі вопіс маёмасці. У Рамана быў ня сплачаны штраф за парушэнне ПДД. Раман дапамагаў затрыманым, адсочваў у судах разгляд іх справаў, дапамагаў з перадачамі, арганізоўваў транспарт для тых, хто выходзіў з ізалятараў. У мужчыны засталося чацвёра дзяцей. Паплечнік Рашэцкага Андрэй Шарэнда кажа, што на Рашэцкага вельмі ціснулі: ён сядзеў на соднях, яго аблажылі штрафамі, улады шукалі ўсе новыя метады ціску на Рамана.
ЕЗ патрабуе вызваліць палітвязняўПрэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Петэр Стана звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх зняволеных беларускіх журналістаў. Чыноўнік з Бруселю таксама патрабуе вярнуць статус СМІ для TUT.BY, пра гэта Пэтэр стана напісаў у сваім Пазбаўленне TUT.by статусу СМІ ў Еўразвязе назвалі «чарговым крокам у абуральным ціску на журналістаў і свабодныя СМІ». Таксама прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Петэр Стана заклікаў улады вызваліць з турмы беларускіх журналістаў. ![]() Цяпер за кратамі тры журналісткі, якіх абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу. Затрыманыя карэспандэнты «Белсату» Кацярына Бахвалава (творчы псеўданім Андрэева) і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.
СК Напішы журналісту ліст Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY). Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць: Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а. Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2. Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.
|
|