«Мы ўбачым яшчэ шмат страшнага. І цікавага». Журналісты абмяркоўваюць апошнія злівы ў Telegram. 21.by

«Мы ўбачым яшчэ шмат страшнага. І цікавага». Журналісты абмяркоўваюць апошнія злівы ў Telegram

05.12.2020 06:02 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Злівы размоваў набліжаных да Лукашэнкі асобаў, уплыў ура-патрыятычнай рыторыкі на беларусаў, арышт святароў, а таксама дапатопныя метады д’ябальскага саўка і шмаш што іншае абмеркаваў Зміцер Міцкевіч разам з іншымі беларускімі журналістамі ў чарговым выпуску праграмы «Без акрэдытацыі».

Гасцямі перадачы былі рэдактар сеткі telegram-праектаў NEXTA Ян Вярбіцкі, рэдактар аддзелу «Грамадства» парталу TUT.BY Ульяна Бабаед і палітолаг, а таксама журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.

У гэтым выпуску каманда журналістаў супольна шукала адказы на наступныя пытанні:

Хто злівае размовы атачэння Лукашэнкі і нашто гэта можа быць трэба? Ці можна праслухоўваць мабільны тэлефон на адлегласці ў сотні кіламетраў?

Ці дасць Пуцін грошай Лукашэнку ў якасці ўзнагароды за жорсткую антызаходнюю рыторыку? І чаго ўвогуле вартая Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы?

Як змянілася праца парталу TUT.by – найбуйнейшага медыя краіны – пасля пазбаўлення статуса СМІ? І як жывецца ў статусе тэрарыста?

Рэжым Лукашэнкі сапраўды адкінуў Беларусь назад у 1937 год? Арышт святароў і ціск на царкву ды касцёл – гэта ўжо дакладна дно?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by