«Ай-яй-яй. Ёханый бабай». У Купалаўскім тэатры сьпявалі шансон пра «флейцістку», «чацікі» і «Латушку»Источник материала: Свабода Рэпэртуар каманды складаецца зь песьняў, у якіх высьмейваюцца «жанчына з Прыбалтыкі», Павал Латушка, «флейцістка», каранавірус і Эўразьвяз. Гучалі таксама кавэры на «Муры» і «Купалінку» з каверканьнем беларускай мовы. «Гэтыя хлопцы зь беларускай правінцыі ўжо сталі знакамітымі, а ўсё таму, што „паляць словам і нотай“ нядобразычліўцаў нашай цудоўнай краіны», — так «Галасы ЗМеста» прадстаўляе «СБ — Беларусь сегодня», у чыім youtube-канале адбывалася трансьляцыя канцэрту. «Галасы ЗМеста» пішуць на сваім сайце: «мы ня можам заставацца абыякавымі», калі «пад соўсам „палітычнай барацьбы“ спрабуюць разбурыць краіну, якую мы любім і ў якой жывём». Лідэр гурту Дзьмітрый Бутакоў паміж песьнямі чытаў іранічныя вершы пра бел-чырвона-белы сьцяг, Усебеларускі зьезд 1917 году, які адбыўся ў Купалаўскім тэатры, і людзей, якія «прысягалі Гітлеру».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы сёньня выступіў баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста», удзельнікі якога вядомыя сваім удзелам...
|
|