119-ы дзень пратэсту. Новыя маршы, папярэджанне з Нарвегіі ды рэкорд хворых на COVID-19. 21.by

119-ы дзень пратэсту. Новыя маршы, папярэджанне з Нарвегіі ды рэкорд хворых на COVID-19

06.12.2020 06:02 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Акцыя ў Заслаўі. Фота: чытачы belsat.eu

Субота, 5 снежня, стала ў Беларусі 119-м днём з пачатку штодзённых паслявыбарных пратэстаў. Узгадваем падзеі сённяшняга дня.

Новыя маршы

Яшчэ напярэдадні нядзелі жыхары беларускіх гарадоў выйшлі ўдзень і ўночы 5 снежня на акцыі пратэсту і салідарнасці.

Гэтак, у Горадні выйшаў на суботні марш мікрараён Альшанка.

А ў Менску шпацырам па сваім мікрараёне прайшліся жыхары Сухарава

Зладзілі акцыю і ў квартале «Вікторыя».

Прайшліся маршам і ў Наваполацку.

Больш дробныя акцыі адбыліся і ў іншых мясцінах.

Свае мерапрыемствы зладзілі і прыхільнікі ўладаў. У Менску яны прайшліся невялікім маршам па праспекце Незалежнасці.
А на месцы былога канцлагера ў Трасцянцы растапталі бел-чырвона-белы сцяг.

Папярэджанне з Нарвегіі

Нарвежская кампанія Yara, якая з’яўляецца адным з галоўных партнёраў «Беларуськалію», зноў выступіла з асуджэннем гвалту ў Беларусі ды рэпрэсіямі супраць працаўнікоў прадпрыемства. Пра гэта было заяўлена ў тым ліку беларускаму амбасадару ў Швецыі ды Нарвегіі Дзмітрыю Мірончыку.

Працягваецца эканамічны пратэст і ў Беларусі. Гэтак, за 11 месяцаў бягучага года выдалі 674 568 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, што на 36,8% менш за аналагічны паказнік за студзень–лістапад 2019 года (1 066 548).

Між тым рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Гэтак, у Следчы камітэт выклікалі ўсіх, 20, працаўнікоў «Нашай Нівы», а ў Наваполацку затрымалі каля 30-і ўдзельнікаў мясцовага варыянту «Мазгабойні».

Каронавірус наступае

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі зарэгістравана 1896 пацыентаў з COVID-19. Гэта новы рэкорд.

Між тым сацыёлагі ды лекары мяркуюць, што лічбы нашмат большыя.

На Гарадзеншчыне між тым паліклінікі і амбулаторыі часова прыпыняюць аказанне планавай медычнай дапамогі. Напярэдадні падобнае ж рашэнне прынялі ў Менску.

Між тым «Народнае апытанне» даведалася, колькі людзей у Беларусі маглі перахварэць на COVID-19. На 18 лістапада хворымі на COVID-19 маглі быць 8,4% дарослага насельніцтва – каля 635 тыс. чалавек. Калі ўлічваць тых, хто мяркуе, што хварэў, але не меў афіцыйнага дыягназу, то найбольш імаверная лічба – 1.9 млн чалавек.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by