Развітанне з Кебічам і новыя санкцыі. Як прайшоў 125-ы дзень пратэстаў у БеларусіИсточник материала: Белсат Галоўныя падзеі пятніцы, 11 снежня, у традыцыйным дайджэсце «Белсату». Пахаванне першага прэм’ер-міністра БеларусіСёння, 11 снежня, у Менску пахавалі Вячаслава Кебіча, першага прэмʼер-міністра незалежнай Беларусі. Ён памёр 9 снежня ад каронавірусу ва ўзросце 84 гадоў. Цырымонія развітання адбылася ў Доме афіцэраў. Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка туды не прыйшоў – быў заняты на саміце ЕАЭС. Замест яго вянок прынёс старшыня Адміністрацыі Прэзідэнту Ігар Сяргеенка. ![]() ![]() Вольга Хіжынкова не выйшла на волю«Міс-Беларусь 2008» Вольга Хіжынкова мусіла выйсці сёння на волю пасля 42 дзён адміністрацыйнага арышту. Але калі ейны муж разам з сябрамі прыехаў на Акрэсціна, дзе зараз утрымліваецца мадэлька, яму паведамілі, што яна сёння не выйдзе.
![]() Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада падчас акцыі пратэсту, праз тры дні ёй прысудзілі 12 сутак арышту. Сведка яе затрымання блытаўся ў паказаннях і справу ў выніку адправілі на дапрацоўванне. Днём пазней яе судзілі па тым жа артыкуле 23.34 КаАП па другім эпізодзе – і дадалі яшчэ 15 содняў. Неўзабаве над Хіжынковай прайшоў трэці суд, на якім яна была пакараная яшчэ 15 суткамі. Першапачаткова меркавалася, што гэты тэрмін будзе адлічвацца з моманту суда. Але, мяркуючы па заяве супрацоўнікаў ЦІП, у выніку ўсё тры тэрміны ўсё ж такі ссумаваліся. Кіраўнік касцёлу ў Беларусі хоча падаць у адстаўкуМітрапаліт Менска-Магілёўскі архіяпіскап Тадэвуш Кандрусевіч у бліжэйшы час мае намер пераслаць апостальскаму нунцыю ў Беларусі прашэнне аб адстаўцы на імя Папы Рымскага Францыска. ![]() Як распавёў Кандрусевіч, такое рашэнне ён прыняў у тым ліку з-за ўзросту. У хуткім часе арцыбіскупу споўніцца 75 год, і ён мусіць афіцыйна сысці на пенсію. Адмысловае прашэнне ён ужо падрыхтаваў. Магчыма, Папа Рымскі працягне ягонае служэнне. Аднак Кандрусевіч не вяртае надзеі вярнуцца дадому – у Беларусь. 31 жніўня яму бы забаронены ўезд беларускімі памежнікамі, нягледзячы на беларускі пашпарт. Зараз мітрапаліт часова жыве ў парафіі Святога Антонія ў польскай Саколка, якая знаходзіцца прыкладна ў 15 км ад беларускай мяжы. Кіраўніцтва касцёлам у Беларусі арцыбіскуп Кандрусевіч ажыццяўляе дыстанцыйна. Беларусь – найбольш небяспечная краіна ў Еўропе для журналістаўАрганізацыя «Рэпарцёры без межаў» прызнала Беларусь самай небяспечнай краіне ў Еўропе для журналістаў. А таксама запрапанавала 15 рэкамендацыяў, як спыніць рэпрэсіі супраць прэсы. Сярод іх – забеспячэнне ўмоў для працы журналістаў у Беларусі. Таксама праваабаронцы заклікаюць ЕЗ замарозіць любую фінансавую дапамогу Беларусі, пакуль у ёй парушаюць правы чалавека. ![]() У справаздачы арганізацыі адзначаецца, што за апошнія чатыры месяцы ў Беларусі зафіксавалі 450 выпадкаў парушэння свабоды слова. Колькасць журналістаў за кратамі вырасла ў пяць разоў. Проста цяпер па крымінальных абвінавачваннях, звязаных са сваёй прафесійнай дзейнасцю, у СІЗА знаходзяцца Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова. Зараз Беларусь займае 153 месца са 180 у сусветным рэйтынгу свабоды прэсы. Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць ЛукашэнкіСтала вядома, што Швейцарыя пашырыла санкцыйны спіс супраць грамадзянаў Беларусі, адказных за фальшаванне выбараў і гвалт супраць грамадзянаў. Сёння, 11 снежня, урад Швейцарыі пашырыў санкцыйны ліст супраць афіцыйнага Менску. Туды ўвайшлі імёны яшчэ 15 чалавек, сярод якіх Аляксандр Лукашэнка і ягоны сын Віктар, а таксама чальцы Савету Бяспекі. Гаворка ідзе пра замарожванні рахункаў у швейцарскіх банках, а таксама ў забароне ўезду ў краіну. Чарговы прысуд для Яна СалановічаСтудэнту БДУІРу Яну Салановічу сёння ў сёмы раз ![]() Ян знаходзіцца на ЦІП ужо больш за месяц, ягоныя родныя не маю з ім аніякай сувязі. На гэтым тыдні бацькам хлопца прапаноўвалі, каб яны напісалі заяву на адлічэння з універсітэту па ўласным жаданні. Яна Салановіча затрымалі на маршы 1 лістапада. Ён праходзіў практыку ў КДБ, таму гэта можа быць прычынаю такога асабліва стаўлення да хлопца з боку сілавікоў. КТ ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўныя падзеі пятніцы, 11 снежня, у традыцыйным дайджэсце
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |