Лукашэнка медыйна прабуе перамагчы Ціханоўскую. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою. 21.by

Лукашэнка медыйна прабуе перамагчы Ціханоўскую. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

12.12.2020 06:02 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Пазіцыя Крамля наіўная. Ці Усебеларускі народны сход будзе патаемным, як інаўгурацыя?

Аляксандр Лукашэнка хоча каб Усебеларускі народны сход змяніў канстытуцыю. Паводле Валерыі Касцюговай сход павінен адбыцца патаемна або за калючым дротам пад аховай войска. паводле адбудзецца сакрэтны або за калючым дротам. Ці гэты сход мае законнае права змяніць асноўны закон дзяржавы? Што супольнага ў Беларусі з Туркменістанам ды Інданэзіяй? Чаму рэжым не хоча арганізоўваць рэферэндума па зменах у Канстытуцыі? Ці Крэмль падтрымлівае Лукашэнку ў справе гэтых зменаў?

Ідзе ціхая экспансія Расеі ў Беларусі. Інтэрв’ю з Пятром Садоўскім

Лукашэнка зачыняе межы Беларусі ды ратыфікуе дамову з Расеяй аб узаемным прызнанні візаў. Ці Нямеччына робіць для Беларусі больш чым Еўразвяз, ці можа Берлін дапамагчы Беларусі збалансаваць расейскі ўплыў? Інтэрв’ю з Пятром Садоўскім, старшынём камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і экс амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыны. Дыпламата адклікаў з пасады менавіта Аляксандр Лукашэнка пасля прыходу да ўлады.

Бізнесоўцы Лукашэнкі ў чорным спісе Еўразвязу. Ці прынялі рашэнне па трэцім пакеце санкцыяў?

Імёны і назвы фірмаў з трэцяга пакету санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі яшчэ не агучылі. Але ці прынялі ўжо палітычнае рашэнне ў гэтай справе, ці ёсць у ЕЗ згода па гэтым пытанні? Калі агучаць назвы кампаніяў ды імёны бізнесоўцаў, што патрапяць у чорны спіс Бруселю? Калі Захад пойдзе далей і ўвядзе сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, то як хутка ўдасца аднавіць эканоміку? Як у гэтым дапаможа Еўразвяз?

Ад імя каго Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў Сержу Саргсяну USD 5 млрд. ? Інтэрв’ю з Тыгранам Хзмальянам

Патаемная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам запісаная ў 2016 г. стаў яўнай. Гэта першы падобны скандал у гісторыі. Якія высновы варта зрабіць са зместу гутаркі а таксама з таго калі і навошта яе апублікавалі. Каментуе старшыня Еўрапейскай партыі Арменіі – Тыгран Хзмальян.

Беларусам – расейская, украінцам – амерыканская. Як атрымаць заходнюю вакцыну ад ковід?

Дачакаліся. Яшчэ не ў Беларусі, але ўжо – у Вялікай Брытаніі, у ЗША ды Расеі. Распачалася масавая вакцынацыя насельніцтва супраць Сovid-19. Прышчэпкі перадусім робяць асобам з групаў рызыкі. Вакцыны новыя, пытанне даверу да іх адкрытае, як і шэраг іншых . Як доўга будзе трымацца эфект ад прышчэпкі і калі пытанне каронавіруса вырашаць у Беларусі і свеце?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: president.gov.by

Напішы журналістам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазіцыя Крамля наіўная. Ці Усебеларускі народны сход будзе патаемным, як інаўгурацыя?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by