Больш за 300 затрыманых на нядзельных маршах, у Смалявічах схапілі цэлую школьную клясу, Ціханоўская ў Бэрліне. Найважнейшае за 13 сьнежня. 21.by


Больш за 300 затрыманых на нядзельных маршах, у Смалявічах схапілі цэлую школьную клясу, Ціханоўская ў Бэрліне. Найважнейшае за 13 сьнежня

13.12.2020 22:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі пратэсту прайшлі ў форме маршаў у мікрараёнах.


У Смалявічах схапілі школьнікаў-старшаклясьнікаў.

Сілавікі затрымалі карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Станілава Івашкевіча.

У канцы траўня — чэрвені былі арыштаваныя 10 паплечнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага і ён сам. На гэты момант толькі 4 зь іх выйшлі на волю.

Споўнілася 6 месяцаў, як за кратамі застаюцца палітвязьні са «справы Ціханоўскага»

15 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну за сьцяг на гаўбцы будуць судзіць 87-гадовую Лізавету Бурсаву, якая перажыла Галакост.

Беларускія спартоўцы ўзьнялі нацыяналны сьцяг у Расеі і Кітаі.

Амаль 900 студэнтаў зь Беларусі атрымалі стыпэндыі NAWA для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах у рамках праекту падтрымкі беларусаў

13 і 14 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Бэрлін, а пасьля да 16 сьнежня будзе ў Брусэлі. Сёньня яна сустрэлася са Сьвятланай Алексіевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)