134-ы дзень пратэстаў: Марш народнага трыбуналу, закрытая мяжа і Воля на волі.Источник материала: Белсат Вольга Хіжынкова выйшла на волю! Яна правяла 42 дні за кратамі. ![]() Вольгу Хіжынкову трымалі ў жахлівых умовах. Праваабаронцы выступілі з заклікам За содні да вызвалення Вольгу перавялі з Акрэсціна ў Жодзіна. І выпусцілі яе на тры гадзіны раней, чым чакалі. Усё гэта, відавочна, з адной мэтай – каб яе не сустрэлі ахвочыя беларусы. З 21 снежня выезд будзе часова прыпынены для грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў БеларусіГэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на: – тых, хто выязджае ў сувязі з ажыццяўленнем працоўнай дзейнасці альбо для атрымання адукацыі на тэрыторыі замежнай дзяржавы; дазволамі на права выезду з’яўляюцца адпаведныя тыпы віз альбо дакумент, які пацвярджае грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы; – грамадзянаў Беларусі, якія маюць від на жыхарства ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, – для выезду да месца пастаяннага пражывання. Пры гэтым выехаць можна толькі раз на 6 месяцаў.
|
|