Эўрадэпутаты заклікалі Міжнародную фэдэрацыю хакею перанесьці чэмпіянат зь Менску. Але не ў Расею. 21.by

Эўрадэпутаты заклікалі Міжнародную фэдэрацыю хакею перанесьці чэмпіянат зь Менску. Але не ў Расею

24.12.2020 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Чальцы ЭП нагадалі, што Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе вызначае прыстойнасьць як «якасьць быць сумленным і мець моцныя маральныя прынцыпы, якія вы адмаўляецеся мяняць».

«Аляксандар Лукашэнка, жорсткі дыктатар і самаабвешчаны аматар хакею, ідзе насуперак усім маральным прынцыпам, якімі даражыць ваша фэдэрацыя і праўдзівы дух спартыўнага майстэрства», — гаворыцца ў лісьце.

«І на вашай фэдэрацыі ляжыць адказнасьць прытрымлівацца ўласных прынцыпаў, не ўзаконьваць жорсткасьць і сачыць за тым, каб Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2021 году не праводзіўся ў Беларусі Лукашэнкі і ня быў перанесены ў Расею, якая застаецца адзінай крыніцай легітымнасьці Лукашэнкі», — пішуць у сваім лісьце эўрадэпутаты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
47 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту накіравалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім нагадалі яму пра каштоўнасьці IIHF...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by