БТ: Польскія спэцслужбы спрабавалі завэрбаваць беларускага дыплямата і вайскоўцаИсточник материала: Свабода «У лістападзе-сьнежні супрацоўнікі вайсковай контравыведкі шантажом, подкупам і пагрозамі спрабавалі схіліць да здрады памочніка вайсковага аташэ, абяцалі поўны пансіён: грошы, нерухомасьць, новае жыцьцё ў адной з краінаў ЭЗ. Дыплямат не завагаўся і атрымаў ультыматум: пакінуць дыпмісію ў Варшаве», — было заяўлена ў этэры тэлеканалу ў нядзелю. Паводле дадзеных «Беларусь-1», яшчэ аднаму «кадраваму афіцэру, які праходзіў у Польшчы моўныя курсы, тая самая спэцслужба прапанавала выбар — стаць інфарматарам або надоўга забыць пра візыты ў краіны ЭЗ». Тэлеканал «Беларусь-1» перадаў, што афіцэр, якога спрабавалі вэрбаваць, паведаміў пра спробу вэрбоўкі ў Менск і што МЗС Беларусі адрэагаваў на абодва гэтыя факты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе Інтэрфакс, у этэры тэлеканалу «Беларусь 1» прагучала інфармацыя аб тым, што польскія спэцслужбы спрабавалі завэрбаваць беларускага дыплямата і...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |