Два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», пачалі прышчэпкі супраць COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня. 21.by

Два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», пачалі прышчэпкі супраць COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня

30.12.2020 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Жыхароў Наваградку Ўладзімера Гароха і Дзяніса Кірэшчанку асудзілі адпаведна на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

Маскоўскі раённы суд Менску ўпершыню пасьля жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы аб катаваньнях з боку сілавікоў.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Народнага сходу» у санкцыйныя сьпісы.

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Шакуцін расказаў, як пацярпеў ад санкцый Эўразьвязу.

Ініцыятыва BYPOL паказала матэрыялы, якія могуць сьведчыць пра палітычную матываванасьць арышту Сяргея Ціханоўскага.

9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе

У Берасьці сілавікі правялі ператрус у рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» Паўла Дайліда.

У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы.

Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў амапаўцу Андрэю Бекішу маральную кампэнсацыю за артыкул у «Нашай Ніве».

Улады ў Менску лічаць падпісаньне прэзыдэнтам ЗША «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі» недружалюбным крокам

Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль заявіў, што сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у студзені 2021 году, каб абмеркаваць падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету.

Міністэрства здароўя Рэспублікі Беларусь абвясьціла аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі расейскай вакцынай супраць каранавірусу «Спутник V».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваградку – два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», у Беларусі пачалі прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by