Віншаванні з усяго свету, ператрусы і шпацыры. Беларусы не спыняюцца і ў 147-ы дзень пратэстаўИсточник материала: Белсат ![]() Нашы землякі з усяго свету і з усіх куткоў Беларусі працягваюць гуляць, спяваць і пратэставаць любым чынам супраць гвалту і бязладдзя. І гэта працягваецца ўжо амаль 5 месяцаў!
Менскія медыкі павіншавалі ўсіх з Новым годам. І свае гарачыя словы перадалі беларусы Масквы, якія не спыняюцца 145 дзён запар. А якія чароўныя нашы сястрычкі з Сіцыліі! У Піцеры нашыя землякі напраўду неймаверныя.
+1 902 чалавекі захварэлі на COVID-19 за содні ў Беларусі. На 1 студзеня 12 гісторыкаў страцілі працу ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Усе былі затрыманыя на акцыях, альбо сядзелі на соднях, альбо выходзілі ў пікеты падтрымання калег. Учора пасля 72 гадзінаў арышту з берасцейскага ІЧУ не выйшаў на свабоду берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда.30-31 снежня Шарэнду не прывезлі ў суд. Андрэй быў затрыманы 29 снежня каля свайго пад’езду на вачах сямʼі. «Яны парушаюць нават свае законы, Андрэя ў суд не прывезлі, а значыць, мусілі адпусціць, але мой муж так сёння і не выйшаў. Толькі што даведалася, што на яго складзены яшчэ адзін пратакол паводле артыкулу 23.34, і пакідаюць на выходныя ў ІЧУ», – паведаміла «Белсату» жонка актывіста Паліна Панасюк-Шарэнда. СК адмовіўся вызваліць нашую журналістку Кацярыну Андрэеву пад парукі старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і вядомых журналістаў.![]() Следчы камітэт у сваёй Пастанове, якая была дасланая заяўнікам, называе хадайніцтвы неабгрунтаванымі, таму яны не могуць быць задаволеныя. «Падчас папярэдняга расследавання сабраныя вычарпальныя доказы ў дастатковым аб’ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў Пастанове. БТ шукае новага ўдзельніка «Еўрабачання 2021» замест «нядобранадзейных» VAL.Стартаваў новы прыём заявак на беларускі адбор да «Еўрабачання». Дуэт VAL выйграў у нацыянальным адборы ў мінулым годзе. Да бацькоў пратэстоўца Андрэя Прыстаўкі 31 снежня прыходзілі з ператрусам.![]() Следчыя сказалі, што ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго – невядома) распачатая крымінальная справа, а пакаранне, якое яму пагражае, – ад 1 да 3 гадоў за кратамі. Андрэя затрымлівалі ўжо 7 разоў, цяпер ён адбывае содні за адзіночны пікет. Новы год мужчына сустрэў за кратамі. Тым часам Беларусь становіцца ўсё прыгажэйІ людзі працягваюць гуляць![]() А вось вам яшчэ і з Лондану віншаванні!![]()
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы землякі з усяго свету і з усіх куткоў Беларусі працягваюць гуляць, спяваць і пратэставаць любым чынам супраць гвалту і бязладдзя. І гэта працягваецца ўжо...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |