У менскіх дварах амапаўцы масава затрымліваюць жыхароўИсточник материала: Белсат ![]() Увечары 5 студзеня ў менскіх дварах адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі. Гэтак, паведамляецца, што АМАП затрымаў каля 15-і чалавек ва Уруччы-4, на вуліцы Ложынская 4. «Было 2 машыны ціхароў, а потым бус АМАПу, зайшлі з розных бакоў і забралі ўсіх мужчын», – распавядаюць відавочцы. Па адрасе Ложынская, 20 забралі хлопцаў, якія пілі гарбату ў двары. Яшчэ некалькі жыхароў сталі ахвярамі затрыманняў у квартале «Форэст» у Новай Баравой. Сюды прыехалі невядомыя на легкавых аўтамабілях. Вядома пра трох затрыманых на Прытыцкага, 83. Нягледзячы ні на што, беларусы сёння працягвалі выходзіць на маршы суседзяў. Напрыклад, у Масюкоўшчыне. Або іншых мікрараёнах. МГ belsat.eu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома пра некалькі дзясяткаў затрыманых
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |