Памерла самая публічная супрацоўніца менскага АМАПа Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоўИсточник материала: Белсат Святлана Скаражонак – самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу менскага АМАПа. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ – з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыцу, але пайшла служыць. Днямі Святлана памерла. Абставіны смерці невядомыя. Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва менскага АМАПа выказалі спачуванні яе родным праз старонкі газеты «На страже». ![]() Святлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясвіжа. Бацька-памежнік у савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, маці – культработніца. Святлана была адзіным дзіцём у сям’і. Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе. Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама пакінула без каментароў. ІК, ![]()
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Скаражонак – самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу менскага АМАПа.
|
|