Рэнэ Фазэль: «Мушу прызнаць, у Менску я крыху гуляў з агнём»Источник материала: Белсат Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею пракаментаваў сваю сустрэчу з Лукашэнкам і адрэагаваў на крытыку з боку еўрапейскіх палітыкаў і спартыўнай грамадскасці. «Я хацеў выкарыстаць асаблівыя адносіны з Лукашэнкам, каб зрабіць нешта добрае. Каб чэмпіянат свету прывёў да пэўнага кшталту прымірэння ўраду і апазіцыі. Але нешта не атрымалася, і мне гэта таксама непрыемна», – На пытанне, ці не былі памылкай абдымкі з Лукашэнкам, Фазэль адзначыў, што «адна карцінка кажа больш за тысячу слоў». «Мэтай паездкі была важная размова з Лукашэнкам пра чэмпіянат свету ў Менску. У мяне 20 гадоў добрыя стасункі з Лукашэнкам: разам гулялі ў хакей, было шмат кантактаў, у тым ліку ў 2014 годзе. IIHF хацела выкарыстаць магчымасць паразмаўляць з Лукашэнкам шчыра. Шкада, калі гэта інтэрпрэтуецца так, нібыта я пагаджаюся з падзеямі і рэпрэсіямі ў Беларусі». Фазэль заявіў, што адмена чэмпіянату свету не зменіць сітуацыю ў Беларусі. «Уявіце сабе, што мы зараз адмяняем чэмпіянат свету ў Беларусі. Гэта неяк зменіць сітуацыю краіне? Пэўна, што не. Лукашэнка сам сказаў, што хоча змяніць Канстытуцыю, што гатовы правесці новыя выбары. І мы дыскутуем з ім і спрабуем зрабіць нешта добрае». Складаная сітуацыя вымусіла кіраўніка IIHF Рэнэ Фазэля наведаць беларускую сталіцу – шмат хто ўспрыняў гэта як суцэльнае падтрыманне Лукашэнкі. 45 тысяч чалавек падпісалі петыцыю за перанос хакейнага чэмпіянату свету з Менску. Лёс беларускай часткі чэмпіянату маюць вырашыць да канца студзеня. Іншае месца правядзення пакуль не вызначанае. Найбольш імавернымі варыянтамі з’яўляюцца Прага і Браціслава. Турнір мусіў прайсці з 21 траўня па 6 чэрвеня ў Рызе і Менску. Пры гэтым Латвія адмаўляецца прымаць спаборніцтва разам з Беларуссю. Супраць гэтага таксама выступае віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумала. ДР ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею пракаментаваў сваю сустрэчу з Лукашэнкам.
|
|