Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за другі імпічмэнт прэзыдэнту Трампу. 21.by

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за другі імпічмэнт прэзыдэнту Трампу

14.01.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сярод за тых, хто прагаласаваў «за» — 10 рэспубліканцаў. Упершыню ў гісторыі ЗША абвінавачваньне супраць прэзыдэнта падтрымалі так шмат чальцоў партыі, ад якой ён вылучаўся на выбары. На мінулым галасаваньні ў Кангрэсе ўсе рэспубліканцы галасавалі «супраць». Да таго рэкорд належаў Білу Клінтану, за абвінавачаньне якога ў 1998 годзе ў ілжэсьведчаньні прагаласавалі пяцёра прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі. Чацьвёра зь іх з часам перайшлі да рэспубліканцаў.

Трамп стаў першым прэзыдэнтам у гісторыі ЗША, якому двойчы аб’яўляецца імпічмэнт ніжняй палатай Кангрэсу. Цяпер прагаласаваць па пытаньні аб адхіленьні яго ад пасады павінна верхняя палата — Сэнат. Абвінавачваньне павінны падтрымаць 2/3 чальцоў палаты, пароўну падзеленай паміж Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыямі.

Сэнатары знаходзяцца ў адпачынку да 19 студзеня, лідэр сэнацкай большасьці рэспубліканец Мітч Макконэл ужо адмовіўся склікаць экстраннае пасяджэньне палаты. На 20 студзеня прызначаная інаўгурацыя абранага прэзыдэнта Джо Байдэна, пытаньне аб імпічмэнце ня зможа быць разгледжана да яго ўступленьня на пасаду.

Відэа з паседжаньня Палаты прадстаўнікоў:

Нават калі Сэнат прагаласуе за звальненьне Трампа, пытаньне аб магчымасьці адхіленьня прэзыдэнта пасьля завяршэньня яго паўнамоцтваў зьяўляецца дыскусійным і, верагодна, будзе разглядацца Вярхоўным судом ЗША. Пры гэтым старшыня суда павінен будзе старшынстваваць і на працэдуры імпічмэнту ў Сэнаце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў другі раз падвергла імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа, ухваліўшы рэзалюцыю, якая зьмяшчае абвінавачваньне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by