«Чэмпіянат узаконіць маральна збанкрутавалы рэжым», — ліст праваабаронцаў у Міжнародную фэдэрацыю хакею. 21.by

«Чэмпіянат узаконіць маральна збанкрутавалы рэжым», — ліст праваабаронцаў у Міжнародную фэдэрацыю хакею

14.01.2021 13:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Правядзеньне турніру ў Беларусі будзе неэтычным ня толькі ў сувязі з сур’ёзнымі парушэньнямі элемэнтарных правоў грамадзянаў, але і таму, што гэта пагражае бясьпецы заўзятараў, спартоўцаў, журналістаў. Дзьве арганізацыі накіравалі адкрыты ліст у Міжнародную фэдэрацыю хакею (IIHF) з заклікам перадаць спаборніцтвы іншым краінам.

«Ідзе шосты месяц пратэстаў, якія распачаліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і мы ўпэўненыя, што пратэсты працягнуцца і сёлета. Таму FIDH і „Вясна“ асьцерагаюцца: спартоўцы, журналісты, аматары хакею могуць стаць выпадковымі ахвярамі рэпрэсіўнай машыны, калі чэмпіянат сьвету пройдзе ў Менску», — заявіў Ільля Нузаў, кіраўнік аддзелу FIDH ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

Маштабы міліцэйскага гвалту ў Беларусі працягваюць выклікаць глыбокую занепакоенасьць. Ад 9 жніўня былі затрыманыя больш за 33 000 чалавек, звыш 1 000 сталі ахвярамі катаваньняў, сэксуальнага гвалту і іншых формаў бесчалавечнага абыходжаньня, пішуць праваабаронцы.

У лісьце зазначаецца, што ў выніку рэпрэсій сотні людзей параненыя, сама меней чатыры загінулі; сярод тых, хто пацярпеў ад непрапарцыйных нападаў, таксама вядомыя спартоўцы, журналісты, непаўналетнія, пэнсіянэры.

«Нягледзячы на шматлікія заклікі Эўрапарлямэнту, праваабарончых арганізацый і спартовых фондаў на карысьць пераносу чэмпіянату ў іншую краіну, апублікаваны выявы прэзыдэнта IIHF Рэнэ Фазэля ў абдымках Аляксандра Лукашэнкі — чалавека, які стаіць за няспынным гвалтам і палітычнымі забойствамі апанэнтаў»,— пішуць аўтары звароту.

Раней FIDH і «Вясна» накіравалі ліст у IIHF з просьбай абмеркаваць пытаньне аб будучым чэмпіянату падчас візыту Фазэля ў Менск. Арганізацыі запэўнівалі, што перамовы ня будуць поўнымі без сустрэчы зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Аднак у штаб-кватэры фэдэрацыі зварот пакінулі без увагі, Фазэль у Менску з праваабаронцамі не сустракаўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічаць, што правядзеньне чэмпіянату сьвету-2021 у Менску падтрымае і ўзаконіць маральна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by