Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?. 21.by

Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?

14.01.2021 15:46 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра што сьведчаць справы выдаўца Вінярскага і дызайнэра Лазара? Пашырэньне рэпрэсіяў на гуманітарную сфэру — агульная лёгіка рэакцыі ці асаблівасьць беларускага рэжыму? Ці існуе мяжа гэтага пашырэньня?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч

  • Ідзе шырокая і глыбокая зачыстка тэрыторыі. Лукашэнка паабяцаў, што знойдуць кожнага, хто так ці інакш выказваў сваю пазыцыю супраць рэжыму. Думаю, што гэтае абяцаньне ён выканае.
  • Калі чалавеку цяжка прад'явіць удзел у вулічных акцыях пратэсту, то шукаюць іншыя, напрыклад эканамічныя падставы, кшталту нявыплаты падаткаў.
  • Лукашэнка прыйшоў да высновы, што тактыка жорсткага задушэньня дае эфэкт. Вось маштаб пратэстаў значна зьнізіўся.
Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?
Валер Карбалевіч
  • У адрозьненьне ад савецкай таталітарнай сыстэмы, якая прэтэндавала на кантроль над духоўным жыцьцём грамадзян, беларускі рэжым аўтарытарны. Ён абмяжоўвае кантроль толькі палітычным узроўнем. Хоць забарона бел-чырвона-белых сьцягоў у кватэрах — гэта рэцыдыў таталітарызму.
  • Гісторыя ведае шмат прыкладаў, калі пасьля задушэньня рэвалюцыі існы рэжым, які ўтрымаў уладу, пачынаў рэформы.
  • Лукашэнка не зьбіраецца праводзіць рэформы, ня хоча ніякіх пераменаў. У яго няма ніякай візіі будучыні. Ён абапіраецца на голую сілу.
  • Далейшы маштаб і глыбіня рэпрэсіяў залежыць ад шмат якіх чыньнікаў, якія сёньня цяжка прадбачыць. Напрыклад, ад таго, ці будзе вясной новы выбух пратэсту.

Цыганкоў

  • Магчыма, затрыманьні менавіта гэтых людзей зьвязаныя зь нейкім іхным канкрэтным дзеяньнем. Магчыма, нейкаму сілівіку альбо чыноўніку трапіўся на вочы каляндар «Не маўчы па-беларуску», у выпуску якога ўдзельнічаў Анатоль Лазар, і сілавік пабачыў там «крамолу».
  • Супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», як ужо паведамлялі адвакаты Слуцкай, затрымалі за ідэю незалежнай тэлевізіі.
  • Размах рэпрэсіяў пашыраецца, цяпер ужо прыходзяць да людзей, якія не былі злоўленыя на акцыях пратэсту, але проста вызначыліся нейкай «крамолай» у сваёй прафэсійнай дзейнасьці.
  • Калі і ўспамінаць гісторыю, рэвалюцыю ў Расеі 1905-1907 гадоў, то тады разам з рэпрэсіямі ўлада пачала рэформы (аграрную) і палітычную (быў створаны парлямэнт, Дзяржаўная Дума). Цяперашняя беларуская ўлада, акрамя рэпрэсіяў, не прапануе грамадзтву ніякіх пэрспэктываў
  • Розныя дыктатуры ў гісторыі, акрамя рэпрэсіяў, праводзілі эканамічныя рэформы — Піначэт, Франка. Альбо мелі нейкую альтэрнатыўную ідэю («мы не такія, як усе»), якую накідалі грамадзтву — Куба, Вэнэсуэла, Паўночная Карэя. Беларуская дыктатура ня мае ані сваёй ідэі, ані рэформаў.
Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?
Віталь Цыганкоў
  • 70-75 % насельніцтва, якія не ўспрымаюць Лукашэнку — нехта актыўна, нехта пасіўна — нікуды не падзелася. Яны затаіліся ў сваёй нянавісьці да рэжыму
  • Лукашэнка даўно даказаў, што яму падуладнае любое дно, што паказаў лёс Ганчара і Захаранкі.
  • Лукашэнка сам казаў, што «для дыктатуры няма рэсурсаў». Адзінае, што яго стрымлівае — толькі час, ХХІ стагодзьдзе, і суседзі вакол. Ня толькі цывілізаваны сьвет, але нават Расея патрабуе ад яго стрыманасьці.
  • Для беларускіх сілавікоў няма пытаньня, які загад выконваць. Скажуць — будуць хапаць тых, хто п'е гарбату. Скажуць — будуць затрыманых адводзіць у печы, дзе іх будуць спальваць. Проста няма загаду.
  • Не лічу, што глыбіня рэпрэсіяў будзе набываць вялікія маштабы, яны ня думаюць хапаць кожнага нездаволенага. Будуць кропкавыя рэпрэсіі, каб іншыя баяліся і каб зьбіць напал процістаяньня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра што сьведчаць справы выдаўца Вінярскага і дызайнэра Лазара? Пашырэньне рэпрэсіяў на гуманітарную сфэру — агульная лёгіка рэакцыі ці асаблівасьць беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by