Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калегИсточник материала: Свабода «Стала вядома аб непрацягненьні кантрактаў цэлай групе высокакваліфікаваных навукоўцаў Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, якія найбольш актыўныя ў дзейнасьці прафсаюзу, рэальна абараняючы правы супрацоўнікаў. Цяпер, калі дзейнасьць прафсаюзаў прызнана дзяржавай як надзвычай важная, такі падыход выглядае дзіўным», — Падставай звароту стаў перасьлед за грамадзянскую пазыцыю супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі і Інстытуту агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта кандыдаты гістарычных навук Мікалай Волкаў, Аляксей Шаланда, Кацярына Крывічаніна, кандыдат філялягічных навук Аляксандар Жлутка, навуковыя супрацоўнікі Андрэй Радаман, Тацяна Папоўская, Уладзімер Шыпіла, а таксама Сяргей Бесараб. Асаблівую трывогу навукоўцаў выклікае тое, што некаторыя калегі атрымалі паведамленьнні аб непрацягненьні кантрактаў неўзабаве пасьля таго, як падрыхтавалі незалежныя экспэртныя заключэньні ў пытаньнях, што найбольш востра хвалююць беларускае грамадзтва. Рэпрэсіі ў адносінах да прафэсіяналаў, якія выконваюць свае непасрэдныя абавязкі, недапушчальныя, адзначаюць падпісанты. Тым больш што ўсе пацярпелыя маюць высокую кваліфікацыю, мноства публікацый, патэнтаў, салідную рэпутацыю ў міжнароднай навуковай сфэры. Паводле навукоўцаў, фармальныя падставы звальненьня супрацоўнікаў выклікаюць абгрунтаваныя сумненьні, страта навуковых кадраў выкліча зьніжэньне якасьці дасьледаваньняў у напрамках, якія разьвівалі гэтыя экспэрты. Апрача таго, абставіны падобных звальненьняў кідаюць цень на рэпутацыю Акадэміі навук і яе інстытутаў, падрываюць давер да кіраўніцтва і ствараюць нэгатыўную працоўную атмасфэру, пішуць аўтары звароту. Навукоўцы заклікалі кіраўніцтва НАН і яе інстытутаў адмовіцца ад практыкі палітычна матываваных скарачэньняў і ціску ды працягнуць кантракты беспадстаўна звольненым супрацоўнікам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі беларускай акадэмічнай навукі выказалі занепакоенасьць шэрагам звальненьняў з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук супрацоўнікаў, якія бяруць...
|
|