У новым КаАП вырасце штраф за бел-чырвона-белы сцяг на балконе. 21.by

У новым КаАП вырасце штраф за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

14.01.2021 15:58 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Абноўленыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях падпісаў Лукашэнка. Плануецца, што яны ўступяць у сілу з 1 сакавіка, піша телеграм-канал «Пул первого».

Афіцыйна Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях яшчэ не апублікаваныя. Раней афіцыйныя крыніцы сцвярджалі, што новы закон накіраваны на тое, каб лібералізаваць пакаранне паводле адміністрацыйных правапарушэнняў. Але таксама вядома, што ўзмоцніцца адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

«Пул первого» адзначае, што «за выкарыстанне забароненай сімволікі», напрыклад, за сцяг на балконе будзе штраф да BYN 580 для фізічных асобаў, а для юрыдычных – BYN 1740.

У Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне

СК belsat.eu

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уступяць у сілу з 1 сакавіка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by