У Эстоніі можа зьявіцца першая ў гісторыі гэтай краіны прэм’еркаИсточник материала: Свабода Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кал'юлайд прапанавала лідэрцы апазыцыйнай правацэнтрысцкай Партыі рэформаў Каі Калас сфармаваць наступны ўрад. Пра гэта паведамляе Дзейны прэмʼер-міністар краіны Юры Ратас падаў у адстаўку ў сувязі са скандалам, зьвязаным з выдачай дзяржаўнага крэдыту гандляру нерухомасьцю. Для таго, каб узначаліць урад, Калас спатрэбіцца атрымаць падтрымку большасьці ў парлямэнце. На выбарах у 2019 годзе Партыя рэформаў на чале з Калас набрала адносную большасьць галасоў. Аднак Юры Ратас, кіраўнік партыі «Цэнтар», які ўзначальваў урад краіны з 2016 году, здолеў атрымаць падтрымку яшчэ дзьвюх партыяў у парлямэнце і сфармаваць урад. На працягу 14 дзён кандыдатка ў прэмʼеркі павінная прадставіць парлямэнту сваю праграму дзеяньняў і склад ураду. Калі новы ўрад будзе зацьверджаны, прэзыдэнтка павінная на працягу 10 дзён прыняць рашэньне аб яго зацьвярджэньні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кал'юлайд прапанавала лідэрцы апазыцыйнай правацэнтрысцкай Партыі рэформаў Каі Калас сфармаваць наступны ўрад. Пра гэта паведамляе...
|
|