На Гомельшчыне вяскоўца судзяць за сьнегавіка з чырвоным шалікам ў сваім дварыИсточник материала: Свабода Сяргей Качалаў 24 сьнежня зьляпіў у сябе дома сьнегавік, упрыгожыў яго чырвоным шалікам, напісаў на сьнезе «Жыве Беларусь!» Назаўтра сьнегавік «пацёк» і зьнік, а ўчастковы склаў пратакол за «несанкцыянаваны пікет». Справу разглядала судзьдзя Тамара Застаўнецкая. Сяргей жыве ў Маркавічах Гомельскага раёну. Яму 51 год, мае інваліднасьць трэцяй групы. Ён заўсёды рабіў узімку сьнегавікоў, прыходзілі суседзі, фатаграфаваліся з імі. Зрабіў сьнегавіка і 24 сьнежня — як толькі выпаў сьнег, прычапіў яму чырвоны шалік, напісаў «Жыве Беларусь». «Ну а што? Хіба не жыве Беларусь? Чаму так нельга пісаць?», — заўважыў Сяргей. Кажа, што ягонага сьнегавіка фатаграфавалі суседзі, і ў тым ліку «некаторыя нехарошыя людзі». «Падбегла нейкая маладая дзяўчына — я яе ня ведаю. Зьняла сьнегавіка і ўцякла. Відаць, яна і данесла ў міліцыю», — зазначыў Сяргей. Участковы склаў пратакол за «несанкцыянаваны пікет» па артыкуле 23.34 КаАП. «Я палітычных мэтаў не высоўваў, не бегаў са сьцягамі, нічога не крычаў. Я зрабіў сьнегавіка і напісаў „Жыве Беларусь“, як Купала казаў. Трэба было мусіць напісаць „Не жыве Беларусь“. Мы як усе людзі на сьвеце... толькі чамусьці нас гнятуць!», — выказаўся на судзе вясковец. «Ці быў бачны сьнегавік з вуліцы?», — пыталася судзьдзя. Судзьдзя накіравала матэрыялы справы на дапрацоўку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Гомельскага раёну 14 студзеня разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненьні 51-гадовага жыхара вёскі Маркавічы Сяргея Качалава.
|
|