Два гады калёніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІИсточник материала: Свабода Як Захарэвіч быў прызнаны вінаватым і асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Сваёй віны ён не прызнаў. Аляксандра Захарэвіча затрымалі 1 лістапада падчас мірнай акцыі пратэсту «Дзяды». Суд Першамайскага раёну прысудзіў яму 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Захарэвіча этапавалі ў СІЗА-6 г. Баранавічы для адбыцьця пакараньня. Пры затрыманьні ён быў зьбіты, што відаць на відэазапісе, апублікаваным ініцыятывай @By_Pol. 10 лістапада пры вызваленьні з СІЗА-6 Аляксандра Захарэвіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі, адвезьлі яго на легкавым аўтамабілі дадому, дзе правялі ператрус. Пазьней яму прад’явілі абвінавачваньне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу — «Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». У віну Аляксандру Захарэвічу ставіўся напад на супрацоўніка ДАІ пры выкананьні ім службовых абавязкаў. Затрыманьне мужчыны трапіла на відэа, дзе можна бачыць, як ён бяжыць, адбываецца сутыкненьне, пасьля чаго ён падае і закранае нагу супрацоўніка ДАІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да Аляксандра Захарэвіча, якога абвінавачвалі ва ўжываньні гвалту да супрацоўніка ўнутраных спраў.
|
|