Пратэстоўцу, які даў поўху апэратару БТ, прысудзілі 2 гады калёніі. 21.by

Пратэстоўцу, які даў поўху апэратару БТ, прысудзілі 2 гады калёніі

15.01.2021 10:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Кастрычніцкі суд Менску прысудзіў два гады пазбаўленьня волі 52-гадоваму ўраджэнцу Магдэбургу Вячаславу Ламаносаву. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 25 кастрычніка і пабіцьці тэлеапэратара БТ.

На яго завялі справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Разглядала справу судзьдзя Алена Жывіца. У судзе Вячаслаў Ламаносаў знаходзіўся ў клетцы пад вартай.

Судзьдзя цалкам задаволіла просьбу дзяржаўнага абвінаваўцы, які палічыў віну Ламаносава даказанай і папрасіў пакараць яго двума гадамі калёніі агульнага рэжыму (паводле ч. 1 арт. 342 арыштам на 3 месяцы і паводле ч. 1 арт. 339 пазбаўленьнем волі на 2 гады, шляхам паглынаньня менш строгага пакараньня больш строгім прызначыць канчатковае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 2 гады).

Пацярпелы тэлеапэратар БТ Іван Мартыновіч на абвяшчэньне прысуду не зьявіўся. Учора падчас пасяджэньня ён прасіў не прымяняць да Ламаносава пакараньне, зьвязанае з пазбаўленьнем волі. Ён сказаў, што ня мае да яго ніякіх матэрыяльных прэтэнзій.

Што казаў Ламаносаў у апошнім слове

У апошнім слове Вячаслаў Ламаносаў яшчэ раз папрасіў прабачэньня ў тэлеапэратара БТ Івана Мартыновіча «за тое, што прычыніў боль, за свой недастойны ўчынак». Падсудны сказаў, што яму сорамна за свой учынак, тым больш што пацярпелы тэлеапэратар Іван Мартыновіч ягоны калега, «чалавек з тэлевізіі». Вячаслаў сказаў, што працаваў на тэлевізіі 24 гады і любіць сваю працу. Ён згадаў, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў запісваў выступы кандыдатаў і выдаваў у прамым эфіры іх дэбаты. Гэтак сама працаваў на парлямэнцкіх выбарах, на парадзе, а ў апошнія гады яму было даверана рабіць жывыя трансьляцыі зь Велікоднай і Каляднай службаў, якія паказвалі ў СНД.

«Пайшоўшы з тэлевізіі, я шукаў і, калі б ня гэты выпадак, у мяне было пару кампаній, куды я ўладкаваўся б на працу», — сказаў падсудны.

Вячаслаў сказаў, што яму вельмі цяжка, бо амаль тры месяцы правёў у турме, але значна цяжэй тое, што ня змог са сваёй сям’ёй сустрэць Новы год і дзень нараджэньня дачкі, а таксама Раство Хрыстова.

«Мне было балюча 25-га (падчас затрыманьня 25 кастрычніка на маршы Вячаслава моцна пабілі амапаўцы, зламалі тры рабрыны і палец. – РС), але значна больш балюча, што перад самым Новым годам ад ковіду памерла мая цешча. Яна мне стала другой маці, і я ня змог разьвітацца зь ёй і падтрымаць сям’ю ў цяжкую хвіліну».

Ламаносаў сказаў, што шчыра раскайваецца і папрасіў суд не прымяняць пакараньне, зьвязанае з пазбаўленьнем волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кастрычніцкі суд Менску прысудзіў два гады пазбаўленьня волі 52-гадоваму ўраджэнцу Магдэбургу Вячаславу Ламаносаву. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by