Яшчэ 5 краінаў далучыліся да трэцяга пакету санкцый Эўразьвязу. 21.by

Яшчэ 5 краінаў далучыліся да трэцяга пакету санкцый Эўразьвязу

16.01.2021 09:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Трэці пакет санкцый быў прыняты 16 сьнежня 2020 году, у сьпіс увайшлі 29 фізычных і 7 юрыдычных асобаў.

15 студзеня да трэцяга пакету санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх уладаў і бізнэсу далучыліся

  • Альбанія,
  • Ісьляндыя,
  • Нарвэгія,
  • Паўночная Македонія,
  • Чарнагорыя.

Пра гэта паведаміла Рада Эўраепейскага Зьвязу.

Прычынамі санкцыяў сталі рэпрэсіі і запалохваньне мірных дэманстрантаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці — адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі. Таксама — парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў назіральнікам на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў.

Хроніка ўвядзеньня санкцый супраць беларускіх уладаў

  • 2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.
  • 6 лістапада сьпіс пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, старшыню КДБ, старшыню Сьледчага камітэту, прэс-сакратарку Лукашэнкі, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.
  • 19 лістапада міністры замежных справаў ЭЗ дамовіліся аб трэцім пакеце эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі.
  • 19 лістапада кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў, што Лукашэнка больш не атрымае ад Эўразьвязу ніводнага эўра.
  • Таксама 19 лістапада стала вядома, што Эўразьвяз зьбіраецца блякаваць перамовы Беларусі з МВФ аб крэдытах і аб уступленьні ў СГА.
  • Пазьней да санкцыяў ЭЗ далучыліся яшчэ 8 краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз: Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя і Швайцарыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэці пакет санкцый быў прыняты 16 сьнежня 2020 году, у сьпіс увайшлі 29 фізычных і 7 юрыдычных асобаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by