Знайшоўся 17-гадовы падлетак, які пацярпеў ад сілавікоў і сышоў са шпіталя чатыры месяцы таму. 21.by

Знайшоўся 17-гадовы падлетак, які пацярпеў ад сілавікоў і сышоў са шпіталя чатыры месяцы таму

16.01.2021 22:24 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Непаўнагадовы Цімур Міцкевіч, які пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў у Беларусі, зараз жывы і ў бяспецы. У верасні мінулага году ён сышоў са шпіталя ў невядомым накірунку, пасля чаго звестак пра яго не было.

Упершыню за ўвесь гэты час стала вядома, што з ім: на сваёй старонцы ў Instagram ён выклаў фота з самалёта з подпісам «Живой. Жыве Беларусь!».

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Тимур Мицкевич (@mitskevichtimur)

Справа менскага падлетка стала вельмі голаснай у Беларусі. Вечарам 12 жніўня 16-гадовы Цімур пайшоў да свайго сябра, аднак начаваць дадому не вярнуўся. Устрывожаныя бацькі не маглі з ім скантактавацца, а сябра падлетка паведаміў, што Цімура ў яго не было.

Як высветлілася пазней, 16-гадовага падлетка затрымалі людзі ў цывільным і адвезлі ў Партызанскі РУУС Менску. Паводле Цімура, яго збівалі і катавалі падчас затрымання і ў міліцэйскім пастарунку. Уночы з 12-га на 13-га жніўня падлетак трапіў у рэанімацыю 3-га гарадскога дзіцячага клінічнага шпіталя. Стан хлопца быў настолькі цяжкі, што лекары пастанавілі ўвесці яго ў штучную кому.

Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот

Трэцяга верасня хлопца выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках. Падлетку ставілі ў віну таксама ўдзел у збройным нападзе на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ, які прыехаў эвакуяваць няспраўны тралейбус ля метро «Пушкінская» у Менску 10 жніўня.

На допыце Цімуру стала кепска. Яго зноў даставілі ў рэанімацыю. 8 верасня падлетка перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі. Адтуль ён сышоў у невядомым кірунку. Нават блізкія не маглі сказаць, дзе ён знаходзіцца.

Дагэтуль не было вядома што з ім, дзе і ў якім стане ён знаходзіцца.

Пасля ўсіх гэтых падзеяў 24 верасня памерла 44-гадовая маці Цімура Таццяна. У яе была цяжкая форма гепатыту, але яе здароўе вельмі падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын, распавядалі знаёмыя жанчыны. Пасля гэтага самапачуванне жанчыны істотна пагоршылася. Яна прымала абязбольвальныя сродкі, але і тыя мала дапамагалі.

Памерла маці падлетка, якога сілавікі збілі да комы. Яна сама гадавалася ў інтэрнаце і марыла пра вялікую сямʼю

АД, belsat.eu

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знайшоўся 17-гадовы падлетак, які пацярпеў ад сілавікоў і сышоў са шпіталя чатыры месяцы таму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by