Памёр гісторык Леанід Лыч, абаронца беларускай мовы. У яго быў каранавірус. 21.by

Памёр гісторык Леанід Лыч, абаронца беларускай мовы. У яго быў каранавірус

17.01.2021 13:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра ягоную сьмерць паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім:

«Толькі што прыйшла чарговая сумная вестка: Леанід Лыч пакінуў гэты свет. Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам. Ён не шкадаваў сіл і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры. Нам застаюцца яго кнігі, яго выступы. Нам застаецца яго клопат пра Бацькаўшчыну. Адыходзяць магікане беларускай справы. Наша ўдзячнасць і светлыя ўспаміны!»

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929 г., в. Магільнае, Узьдзенскі раён Менскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

Дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доктар гістарычных навук Леанід Лыч лячыўся ад каранавірусу ў 2-й менскай лякарні. 8 лютага яму мела споўніцца 92 гады.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by