Пратэсты ў марознай Беларусі, вяртаньне Навальнага ў Расею. Найважнейшае за 17 студзеняИсточник материала: Свабода Нягледзячы на моцныя маразы, месцамі да мінус 29 градусаў, у Беларусі абыліся акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Найбольш масавыя прайшлі ў Менску, дзе яны пачаліся ад самай раніцы ў розных раёнах гораду з выкарыстаньнем нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі. Беларусы Барсэлёны запісалі відэа, на якім прадэманстравалі свае лісты Ігару Лосіку, накіраваныя ў сьледчую турму Жодзіна, дзе ўтрымліваюць палітвязьня. Яны таксама папрасілі журналіста спыніць галадаваньне. Ад каранавірусу памёр доктар гістарычных навук Леанід Лыч, які дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі. Савет Міністраў Беларусі прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіраваньня буйных гаспадарчых таварыстваў, у якіх страйкавалі работнікі. Адпаведную пастанову афіцыйна апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны прыляцеў з Бэрліну ў Маскву. Самалёт з апазыцыянэрам прызямліўся ў аэрапорце Шарамецьцева, а ня Ўнукава, як чакалася. У аэрапорце Шарамецьцева Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 17 студзеня 2021 году.
|
|