Чарговыя палітвязні і перанос ЧС па хакеі з Беларусі. Галоўнае за 163 дзень пратэстаў. 21.by

Чарговыя палітвязні і перанос ЧС па хакеі з Беларусі. Галоўнае за 163 дзень пратэстаў

19.01.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

З моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прайшло 163 дні. Фальсіфікацыі падчас падліку галасоў і гвалт, які адбываецца і цяпер, прывялі да таго, што ў краіне амаль 200 палітычных вязнаў. У сувязі з парушэннямі правоў чалавека, Міжнародная федэрацыя хакею пастанавіла перанесці з Беларусі чэмпіянат свету па хакеі.

 

Міжнародная федэрацыі хакею (IIHF) разгледзела пытанне пераносу ЧС па хакеі з Беларусі падчас адмысловага паседжання.

«Матчы чэмпіянату свету будуць перанесеныя з Менску».

Пакуль не ўдакладняецца, дзе адбудуцца спартовыя спаборніцтвы.

ЧС па хакеі меўся прайсці ў Рызе і Менску з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года. Але шэраг палітыкаў раскрытыкавалі магчымасць правядзення першынства ў Беларусі з увагі на гвалт сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Адмовіліся фінансаваць спартовыя спаборніцтвы і буйныя кампаніі.

Беларусь пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету па хакеі

Святлана Ціханоўская адрэагавала на рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі. На думку экс-кандыдата на прэзідэнта – гэта перамога, бо не будзе дадатковай хвалі рэпрэсіяў дзеля «зачысткі» гораду і акрамя таго, у Лукашэнкі не атрымалася зрабіць выгляд, быццам у яго ўсё пад кантролем.

«Вось што адбываецца, калі людзі аб’ядноўваюцца. Я веру, што разам мы здольныя вызваліць палітвязняў і не даць ператварыць нашу краіну ў «лагер». Дарагія беларусы, разам мы вернем закон і сумленныя выбары. І вось тады мы з радасцю правядзем чэмпіянат і запросім на яго ўсіх нашых міжнародных партнёраў і сяброў, якіх у гэтым годзе стала нашмат больш», – падсумавала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская пачала рабочы візіт у Бельгію. Фота: tsikhanouskaya / telegram

Латушку ў міжныродны вышук

Генпракуратура паведамляе, што Паўла Латушку абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да захадаў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Беларусі. У сувязі з гэтым ведамства нават накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрполу ў Рэспубліцы Беларусь пакет дакументаў, неабходных для абвяшчэння ў міжнародны вышук Паўла Латушкі. На падставе гэтых дакументаў Інтэрпол будзе вызначаць: абвесціць палітыка ў міжнародны вышук ці адмовіць беларускім пракурорам.

«У дачыненні Латушкі ў межах крымінальнай справы, якую расследуе галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту, з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», – паведамляе Генпракуратура.

Генпракуратура ініцыюе міжнародны вышук Латушкі

У Беларусі 187 палітвязняў

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай. Затрыманых праваабаронцы назвалі палітычнымі вязнямі, паведамляе цэнтр «Вясна».

Сілавікі затрымалі ў Гомлі праваабаронцу, старшыню Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леаніда Судаленку. Леанід Судаленка цяпер у Следчым камітэце. Абставіны і падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.

скрын

Змітру Дашкевічу, затрыманаму 15 студзеня на Курапацкай варце, прысудзілі 15 содняў арышту.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook яго жонка Наста.

Зміцер Дашкевіч на Курапацкай варце. Фота: Zmitser Dashkevich / Facebook

Кацярыне Андрэевай працягнулі тэрмін арышту да 20 лютага

Нагадаем, тэрмін знаходжання пад вартай у Кацярыны мусіў скончыцца 20 студзеня.

«Безумоўна, я лічу, што Каця ўтрымліваецца за кратамі незаконна, бо яна цалкам невінаватая, – каментуе сітуацыю муж Кацярыны Ігар Ільяш. – Ёй выстаўлена абсалютна неабгрунтаванае, абсурднае абвінавачванне. Па факце Кацю проста захапілі ў палон за тое, што яна сумленна выконвала свае прафесійныя абавязкі».

Ігар Ільяш кажа, што цяпер Кацярына адчувае сябе добра, захоўвае бадзёры настрой і рыхтуецца да судовага працэсу.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым, у якім быў паказаны жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы вызналі журналістак палітвязнямі.

 

СК belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by