164-ы дзень пратэстаў: палонкі, ЧС-2021, злівы і бчб-шпацыры. 21.by

164-ы дзень пратэстаў: палонкі, ЧС-2021, злівы і бчб-шпацыры

19.01.2021 22:46 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

З моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прайшло 164 дні, але беларусы працягваюць адстойваць свае правы і дамагацца праўды.

Дзмітрый Баскаў выказаў аб пераносе ЧС-2021 з Беларусі

«Хачу персанальна звярнуцца да прадстаўнікоў так званага фонду салідарнасці спартсменаў. Асабліва да былых прафесійных спартсменаў. Сёння вы святкуеце перамогу, адабраўшы ў беларускага народа сапраўднае свята. Пасля гэтага вы не можаце звацца беларусамі! Вы здраднікі!»

«Здраднікі, вы забралі чэмпіянат свету ў тысячы дзяцей»: Баскаў пракаментаваў перанос спаборніцтваў з Менску

Беларусі выплацяць кампенсацыю праз перанос ЧС-2021

Сябра рады IIHF Пётр Бржыза распавёў, што беларускім арганізатарам будзе выплачаная кампенсацыя праз скасаванне правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі.

Беларусы святкуюць Вадохрышча

Вернікі набіраюць ваду ля Свята-Духава кафедральнага сабору. Менск, Беларусь. 19 студзеня 2020 году. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Вернікі набіраюць ваду ля Свята-Духава кафедральнага сабору. Менск, Беларусь. 19 студзеня 2020 году. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
19 студзеня праваслаўныя вернікі святкуюць Хрышчэнне Гасподняе – ходзяць у цэрквы, асвячаюць ваду і традыцыйна купаюцца ў палонцы.
У 2021 годзе надвор’е падыходнае: учора было мінус 20, сёння – мінус 14. Менск, Беларусь. Фота: ТК / Белсат

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, якая з 15 лістапада застаецца за кратамі, пракаментавала прапагандысцкі сюжэт Рыгора Азаронка на тэлеканале СТБ, у якім ён абвінавачвае журналістку ў тым, што яна нібыта кіравала пратэстамі пры дапамозе стрыму.

«Шкада беднага хлопчыка, які зрабіў няправільны выбар. Я магу яму толькі паспачуваць. Таму што я раней ці пазней усё роўна выйду з турмы, а ён застанецца з гэтым цяжарам на ўсё жыццё. Мае спачуванні Грышу Азаронку», – адказала Кацярына.

Адвакат Кацярыны Сяргей Зікрацкі мае намер на гэтым тыдні падаваць скаргі на Азаронка ў МУС і следчыя органы, бо ў праграме СТБ відавочна парушаецца прэзумпцыя невінаватасці Кацярыны.

«Шкада беднага хлопчыка». Кацярына Андрэева адказала Рыгору Азаронку

Выдавецтву «Янушкевіч» заблакавалі рахункі і яно не зможа выдаваць новыя кнігі.

«Нашы банкаўскія рахункі заблакаваны – і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі, можаце смела набываць іх зараз», – напісана (https://www.facebook.com/januskevic.books) ў Facebook выдавецтва.

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава выказалася пра пазбаўленне выдання статусу СМІ.

«Гэтая пастанова толькі пацверджанне тае, што была вынесеная 3 снежня. Шчыра кажучы, мы нават не пайшлі на паседжанне, у нас там быў толькі адвакат Сяргей Зікрацкі, таму што мы разумелі, якой будзе пастанова.

Так, адсутнасць гэтага статусу – гэта непрыемнасць. Але шчыра – мяне значна больш хвалюе тое, што нашая Каця Барысевіч ужо два месяцы застаецца за кратамі абсалютна ні за што. Не толькі Каця, але і іншыя журналісты»

Беларускія супольнасці ЗША ладзяць падарожжа БЧБ

Беларусы ЗША ладзяць БЧБ-вандроўку. Фота LiveFeedNow

«Гэтым летам мільёны беларусаў па ўсім свеце зноў аб’ядналіся пад нашым нацыянальнымі сімваламі. Тры простыя літары – БЧБ – зараз значаць больш, чым тысячы слоў, абʼядноўваючы і натхняючы беларусаў па ўсім свеце. Беларусы ЗША вырашылі ўвекавечыць гэты момант у гісторыі, і пачалі кругасветнае падарожжа нашага сцяга», – кажуць стваральнікі фільма.

Беларусы ЗША пачалі амбітную бел-чырвона-белую вандроўку

У МЗС Беларусі выказаліся пра экс-спецназаўца Ігара Макара і злітага ім запісу размовы супрацоўнікаў з КДБ.

«На самай справе гэты індывід нам даволі даўно знаёмы, таму мы з пэўным скепсісам назіралі за ўсёй валтузнёй, якая раскруцілася вакол ягоных выказванняў. Мы таксама адзначылі рэакцыю нашых украінскіх калегаў, якія ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне. Прытым зразумела, што выключна з палітычных прычынаў.

У нас ёсць пераканаўчыя сведчанні, у тым ліку аўдыязапіс, які недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя махлярскія мэты дадзенага дзельца. Каб не быць галаслоўнымі мы сёння ж гатовыя надаць іх галоснасці», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

МЗС Беларусі абвінаваціў былога сілавіка Ігара Макара ў махлярстве

А яшчэ беларусы выходзяць і выходзяць

МГМ, belsat

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прайшло 164 дні, але беларусы працягваюць адстойваць свае правы і дамагацца праўды.
 
РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by