У Маладэчне судзяць хлопца, які на працэсе заявіў, што 11 жніўня міліцыянты пагражалі яму згвалтаваньнемИсточник материала: Свабода У судзе Маладэчанскага раёну прайшло новае судовае слуханьне ў крымінальнай справе Вадзіма Гурмана. Яна заведзеная супраць яго за падзеі 9 жніўня ў Маладэчне, піша Праваабарончы цэнтар Паводле абвінавачаньня, Гурман правакаваў натоўп на «актыўныя дзеяньні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянтам». Яму прад’явілі абвінавачаньні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады. І па арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў. На папярэдніх пасяджэньнях дапыталі пацярпелых па справе, якімі прызналі 6 міліцыянтаў. Некаторыя падалі супраць яго грамадзянскія пазовы на кампэнсацыю маральнай шкоды «з-за пачутых пагрозаў». На наступны дзень паказаньні даваў сам Гурман. Ён сказаў, што 9 жніўня каля 20 гадзін з сябрамі прыйшоў на цэнтральную плошчу гораду. Прыкладна праз паўгадзіны каля 25 міліцыянтаў сталі ў шэраг насупраць людзей. Па словах Гурмана, ён некалькі разоў выходзіў да міліцыянтаў, казаў ім пра недапушчальнасьць гвалтоўных дзеяньняў і сам меў мірныя намеры, але тыя на яго словы не рэагавалі. Потым прыехалі амапаўцы і пачалі зьбіваць людзей, цягнуць іх у аўтазакі. У той дзень Вадзіму ўдалося вярнуцца дадому здаровым. Але 11 жніўня Гурмана затрымаў АМАП, яго і іншых білі і залівалі сьлезацечным газам. Пабіцьце працягнулася ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму і яшчэ аднаму затрыманаму Патаповічу пагражалі згвалтаваньнем і спрабавалі зьняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва. Гурман, па ўласным прызнаньні, ужо ня думаў выйсьці адтуль жывым. Гурман пад моцным маральным і фізычным ціскам падпісаў паперы, якія яму далі, іх зьместу ён ня ведае, бо тады ня мог чытаць. У пасьлявыбарчых падзеях у Маладэчне 9 жніўня ўдзельнічаў і Мікіта Крыўцоў, якога пазьней знайшлі мёртвым. Ягоныя сябры мяркуюць, што Крыўцова забілі. Вэрсія сілавікоў казала пра тое, што ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладэчанскія міліцыянты, паводле абвінавачанага ў гвалце зь іх Вадзіма Гурмана, спрабавалі зьняць яму і іншаму затрыманаму штаны. Твары ім залілі газам.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |